Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Снж 2025

Прэзідэнцкае Пасланне і праграма на пяцігодку. У Мінску збіраецца чарговае пасяджэнне VII УНС

Прэзідэнцкае Пасланне і праграма на пяцігодку. У Мінску збіраецца чарговае пасяджэнне VII УНС

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе 18 і 19 снежня ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Раней на пасяджэнні Прэзідыума УНС быў зацверджаны парадак дня маючага адбыцца пасяджэння.

Плануецца, што ў першы дзень будзе заслуханы зварот Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і парламента.

"Прагучыць Пасланне Прэзідэнта - гэта тое, чаго ўсе вельмі чакаюць. Усе разумеюць вастрыню моманту, важнасць менавіта вось у гэты час выступлення Прэзідэнта, праграмнага, фундаментальнага выступлення. Яно дакладна будзе такім. Прэзідэнт гэта разумее лепш за ўсіх", - сказала раней у інтэрв'ю журналістам прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

Традыцыйна прэзідэнцкае Пасланне будзе трансліравацца ў прамым эфіры па асноўных беларускіх тэлеканалах і інтэрнэт-рэсурсах.

У другі дзень плануецца разгляд Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Гэта галоўны дакумент, які трэба зацвердзіць дэлегатам VII УНС. Праграму прадставіць прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Работа над праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця вялася больш за год. На фінальным этапе палажэнні праекта дакумента актыўна абмяркоўваліся з удзелам дэлегатаў УНС у рэгіёнах, паступіла больш за 1 тыс. прадметных зваротаў.

Аляксандр Лукашэнка ў лістападзе на нарадзе аб дапрацоўцы праграмы падкрэсліваў, што ў гэтым дакуменце павінен змяшчацца адказ на пытанне, якімі сябе бачаць беларусы і якой беларусы бачаць сваю краіну. "Людзям патрэбны рэалістычны, канкрэтны, зразумелы для кожнага не толькі дэлегата, але і грамадзяніна нашай краіны дакумент", - сказаў ён.

У праекце праграмы вызначана некалькі ключавых прыярытэтаў. Асноўныя з іх звязаны з развіццём чалавека: дэмаграфічная бяспека, развіццё чалавечага патэнцыялу, стварэнне спрыяльнага і якаснага асяроддзя для жыцця. Далей ідуць развіццё канкурэнцыі, тэхналогій, лічбавізацыя эканомікі. Яшчэ сярод прыярытэтаў - моцныя рэгіёны, развіццё абароннага сектара, павышэнне абараназдольнасці краіны, а таксама турыстычны патэнцыял.

Сярод іншых пытанняў парадку дня УНС - выбранне члена Прэзідыума УНС (замест Канстанціна Бурака, назначанага ў красавіку 2025 года памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Гродзенскай вобласці). Прыняць гэта рашэнне трэба будзе шляхам тайнага галасавання.

На пасяджэнні УНС таксама будуць разгледжаны кадравыя пытанні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў і пытанні, звязаныя з фінансаваннем сходу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі