Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

31 Aug 2015

Прэзідэнт: У Беларусі пастараліся зрабіць усё, каб 1 верасня стала сапраўдным святам для кожнага школьніка, педагога і бацькоў

Прэзідэнт: У Беларусі пастараліся зрабіць усё, каб 1 верасня стала сапраўдным святам для кожнага школьніка, педагога і бацькоў

31 жніўня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі пастараліся зрабіць усё, каб 1 верасня стала сапраўдным святам для кожнага школьніка, педагога і бацькоў. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сярэднюю школу нумар 56 Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяржава накіравала на гэта вялікія бюджэтныя сродкі, падкрэсліў ён. "І мы лічым іх важнымі інвестыцыямі, фінансавымі ўкладаннямі ў будучае краіны, у новае пакаленне грамадзян, у тых, хто будзе як зрэнку вока берагчы і захоўваць нашу Айчыну, нашу краіну, нашу Беларусь. Наша галоўнае дасягненне і здабытак – чалавечы капітал. І на гэта грошай шкадаваць ні ў якім разе нельга", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт: У Беларусі пастараліся зрабіць усё, каб 1 верасня стала сапраўдным святам для кожнага школьніка, педагога і бацькоў"Для нас выключна важна забяспечыць дзяцей усім неабходным да школы, - адзначыў Прэзідэнт. – У кожнага ёсць дастатковая колькасць падручнікаў, сшыткаў, іншых школьных прылад, спартыўнага інвентару хапае". У навучальных установах праведзены неабходны рамонт, рэканструяваны спартыўныя збудаванні, добраўпарадкаваны прышкольныя тэрыторыі, дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка асабліва павіншаваў першакласнікаў: "Для нашых першакласнікаў гэты дзень - адна з самых памятных падзей, пачатак вялікага шляху да ведаў і першы этап сталення". Ён заклікаў педагогаў зрабіць усё неабходнае, каб дзеці былі акружаны клопатам і ўвагай. "Няхай першы навучальны год прынясе мноства цікавых адкрыццяў і новых ведаў", - пажадаў Прэзідэнт. Ён заклікаў навучэнцаў скарыстацца ўсімі магчымасцямі, якія перад імі адкрываюцца, параіўшы не траціць час дарма, а прысвяціць свой вольны час спорту, чытанню кніг, карысным грамадскім справам.Прэзідэнт: У Беларусі пастараліся зрабіць усё, каб 1 верасня стала сапраўдным святам для кожнага школьніка, педагога і бацькоў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі