Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Чэр 2019

Прэзідэнт Таджыкістана летам наведае з візітам Беларусь

Прэзідэнт Таджыкістана летам наведае з візітам Беларусь

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон летам наведае з візітам Беларусь. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Таджыкістан у Беларусі Махмадшарыфам Хакдодам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшы час, мы аб гэтым дамовіліся, прыедзе ў Беларусь ваш Прэзідэнт. Яго ведаюць, любяць у Беларусі. І ведае не толькі, як у нас цяпер прынята гаварыць, эліта - тыя, якія займаюцца палітыкай. Эмамалі Шарыпавіча добра ведае беларускі народ. Мы чакаем яго прыезду", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пакуль чакаецца, што Прэзідэнт Таджыкістана наведае Беларусь напярэдадні закрыцця ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё двухбаковых адносін, рэалізацыю дасягнутых раней дамоўленасцей. "Ён пабудзе ў Беларусі. Няхай бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай, яна адрозніваецца па прыродзе ад вашай: у вас больш гор, у нас іх, на жаль, няма наогул. Хоць у вас ёсць і такія мясціны, як у нас у Беларусі. Я іх бачыў, ён вазіў мяне ў гэтыя раёны, - адзначыў Прэзідэнт. - Ён некалькі дзён будзе знаходзіцца ў Беларусі, і, вядома, мы з вамі павінны яго дастойна сустрэць".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў сувязі з гэтым асабліва важна абмеркаваць пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, ход выканання апошніх дамоўленасцей. "У нас ёсць дарожная карта, яе трэба строга рэалізоўваць - гэта выгадна і нам, і вам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Раней краіны дамовіліся высадзіць у Беларусі сады дружбы. Пладовыя культуры з Таджыкістана ўжо ёсць у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. "Калі пойдзе гэта, вы будзеце піянерам у Беларусі па перамяшчэнні садоў крайняга поўдня, некалі вялікай краіны Савецкага Саюза, сюды, у паўночную Беларусь. Я думаю, што павінна атрымацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У час сустрэчы таксама закраналася развіццё прамысловай кааперацыі паміж краінамі, у тым ліку работа зборачнай вытворчасці беларускай трактарнай тэхнікі ў горадзе Гісар. "У гэтым годзе, па-мойму, яны ужо выпусцілі пяцьсот трактароў. Ёсць вялікі попыт у суседніх дзяржавах. Мы гатовы і далей развіваць наша сумеснае прадпрыемства ў тым плане, як мы і дамаўляліся", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з пазітыўнымі прыкладамі ў двухбаковых адносінах Прэзідэнт выказаў насцярожанасць падзеннем тавараабароту з Таджыкістанам. "Над гэтым трэба МЗС і ўрадам папрацаваць, каб выраўнаваць тавараабарот паміж дзвюма краінамі. І актыўней трэба выходзіць на рынкі трэціх краін з сумеснай прадукцыяй", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Тавараабарот Беларусі і Таджыкістана ў 2018 годзе склаў $37,4 млн, скараціўшыся амаль на 13 працэнтаў. Пры гэтым беларускі экспарт дасягнуў $33,4 млн, імпарт - $4 млн. З пачатку гэтага года ўзаемны гандаль паміж краінамі таксама паказвае не лепшыя паказчыкі. У студзені-сакавіку тавараабарот знізіўся да $8,1 млн, склаўшы 70,3 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.

Беларусь пастаўляе ў Таджыкістан трактары і седлавыя цягачы, цукар, драўняна-стружкавыя пліты, дываны і падлогавыя пакрыцці, шыны. З Таджыкістана імпартуюцца сушаныя фрукты і плады, арэхі, бавоўнавае валакно, баваўняная пража, тэкстыльнае адзенне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі