Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Лют 2018

Прэзідэнт: неабходна прадоўжыць работу па ўстараненні грувасткіх дазвольных працэдур для бізнесу

Прэзідэнт: неабходна прадоўжыць работу па ўстараненні грувасткіх дазвольных працэдур для бізнесу

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць неабходнасць прадоўжыць работу па ўстараненні грувасткіх дазвольных працэдур для бізнесу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў дзяржаве намечаны і рэалізуецца комплекс прававых мер па падтрымцы бізнесу, у тым ліку па зніжэнні мер адказнасці, якія засталіся ў Крымінальным кодэксе яшчэ з мінулага стагоддзя, а таксама ўстараненні ўстарэлых і нікому не патрэбных грувасткіх дазвольных працэдур. "Гэту работу, Аляксандр Уладзіміравіч (Канюк. - Заўвага БЕЛТА), вам трэба паслядоўна і сістэмна прадаўжаць", - перакананы Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы асобна пацікавіўся тым, як пракуратура выконвае яго даручэнне аб спагнанні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці беларускім суб'ектам гаспадарання з-за мяжы. "Дзяржсакратара, кіраўніка Адміністрацыі, урад арыентую - не патрэбны агульныя разважанні, у плане пасяджэнняў, сумесных пасяджэнняў, паездак у Расію. Мне патрэбны канкрэтныя даныя - што зроблена ў гэтым напрамку і якія канкрэтныя вынікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі