Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Mar 2015

Прэзідэнт Беларусі лічыць неацэнным уклад жанчын у захаванне і прымнажэнне нацыянальнай культурнай спадчыны

Прэзідэнт Беларусі лічыць неацэнным уклад жанчын у захаванне і прымнажэнне нацыянальнай культурнай спадчыны

6 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі лічыць неацэнным уклад жанчын у захаванне і прымнажэнне нацыянальнай культурнай спадчыны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 6 сакавіка ў час уручэння дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы лічыць важнай ролю жанчын у развіцці і ўдасканаленні адукацыі і навуковай сферы, фізкультуры і спорту. "Бліскучыя поспехі нашых жанчын на ніве мастацтва і спорту праслаўляюць краіну", - перакананы беларускі лідар.

Удзячнасці Прэзідэнта па праву заслужылі работніцы сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, паколькі немагчыма пераацаніць ролю жанчын у справах міласэрнасці і дапамогі блізкаму.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным жанчынам"Дзякуй вам за тое, што сваёй працай, талентам і дабрынёй вы робіце наш свет лепшым, - падзякаваў Аляксандр Лукашэнка. - У творчасці і грамадскай дзейнасці, на вытворчасці і дзяржаўнай службе, вы - крыніца новых ідэй, стваральнай сілы і ўмення знаходзіць аптымальныя рашэнні ў самых складаных сітуацыях. Але якімі б ні былі вашы прафесійныя поспехі, вы ніколі не забываеце аб самым галоўным - сям'і, здароўі і дабрабыце сваіх блізкіх. Менавіта на вас трымаецца дом і, як прынята лічыць, вы - захавальніцы яго цеплыні і ўтульнасці".

Аляксандр Лукашэнка ўручае ордэн Маці Таццяне ХудзяковайКіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "шчыра рады бачыць у гэтай зале нашых суайчынніц, удастоеных ордэнаў Маці". "Мацярынства і клопат аб дзецях - гэта найвышэйшая, дадзеная Богам, місія жанчыны", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў, каб дзяржаўныя ўзнагароды сталі для жанчын добрым падарункам да свята і паслужылі выказваннем глыбокай удзячнасці і любові ўсім жанчынам Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі