Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Врс 2025

"Празрыстыя правілы гульні". Лукашэнка даручыў вызначыць механізмы кантролю ў сферы крыптавалют


5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця сферы лічбавых знакаў даручыў вызначыць празрыстыя правілы гульні і механізмы кантролю ў гэтай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы пра развіццё крыптавалют, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі важна не ўпусціць трэнды і не страціць тэхналагічнае лідарства. "Задача дзяржавы ў такіх умовах - вызначыць зразумелыя, празрыстыя правілы гульні і механізмы кантролю ў гэтай сферы. Гэта важна, паколькі гэта новы для краіны напрамак, - сказаў Прэзідэнт. - Менавіта таму яшчэ ў 2023 годзе мною дадзены шэраг даручэнняў па забеспячэнні комплекснага рэгулявання сферы лічбавых знакаў, крыптавалют. Аднак да гэтага часу ўзгодненых дакументаў у мяне на стале няма".

Беларускі лідар звярнуў увагу, што сёння дзейнасць па стварэнні, эмісіі і продажы-куплі токенаў шмат у чым рэгулюецца Паркам высокіх тэхналогій. "Зразумела, што гэта адбываецца ў рамках дэкрэта нумар 8 ("Аб развіцці лічбавай эканомікі". - Заўвага БЕЛТА)", - дадаў ён.

Як дакладвае Камітэт дзяржкантролю, вынікі пазапланавай праверкі аператараў крыптаплатформ сведчаць аб неабходнасці больш тонкіх настроек такой дзейнасці. "У прыватнасці, устаноўлены парушэнні пры рэгістрацыі фінансавых аперацый. Грашовыя сродкі беларускіх інвестараў, выведзеныя за мяжу, у палове выпадкаў не вяртаюцца, - заявіў Прэзідэнт. - Так справа не пойдзе".

Паводле слоў беларускага лідара, фактычна сёння лічбавае жыццё пачынае апярэджваць права, а дакладней, ініцыюе стварэнне яго новых галін. Такім чынам, падкрэсліў ён, па выніках нарады неабходна дакладна вызначыць задачы дзяржаўных органаў і ПВТ у сферы крыптатэхналогій з улікам існуючага вопыту і кампетэнцый.

Акрамя таго, Прэзідэнт паставіў задачу намеціць ключавыя, прынцыповыя моманты ў новым прававым рэгуляванні, якое дасць магчымасць добрасумленным суб'ектам гаспадарання з Беларусі і замежным інвестарам і "далей спакойна працаваць у нашай лічбавай гавані". Гэта таксама гарантуе фінансавую стабільнасць, бяспеку для дзяржавы, грамадзян і бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі