Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Ліп 2015

Плывец Яўген Цуркін заваяваў першае для Беларусі золата Сусветнай летняй універсіяды-2015

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая залатая ўзнагарода з'явілася ў медальнай скарбонцы зборнай Беларусі на Сусветнай летняй універсіядзе-2015, якая праходзіць у Кванджу (Рэспубліка Карэя). Яе сёння заваяваў плывец Яўген Цуркін у фінале на дыстанцыі 50 м вольным стылем, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Яўген Цуркін перамог з рэзультатам 22,22 сек. Дзве сотыя секунды беларусу ўступіў сярэбраны прызёр бразілец Марцін Энрыке дэ Соўза (22,24 сек). Бронзу выйграў прадстаўнік ЗША Пол Паўэрс (22,34 сек).

Яўген Цуркін трэці раз узняўся на п'едэстал гэтых студэнцкіх гульняў. У яго актыве таксама сярэбраная ўзнагарода на дыстанцыі 50 м батэрфляем (рэзультат у фінале - 23,44 сек) І бронза на 100 м батэрфляем (52,12 сек).

Напярэдадні беларускія лёгкаатлеты заваявалі адразу дзве ўзнагароды ў кіданні молата. Павел Барэйша стаў сярэбраным прызёрам (75 м 75 см), а яго калега па камандзе Сяргей Каламоец узняўся на трэцюю прыступку п'едэстала (74 м 68 см). Раней беларускі экіпаж Таццяна Клімовіч/Хрысціна Стараселец выйграў бронзу ў акадэмічным веславанні (клас - двойка парная).

У сённяшні спаборніцкі дзень універсіяды беларуска Таццяна Халадовіч пераадолела кваліфікацыю лёгкаатлетычных спаборніцтваў па кіданні кап'я (57 м 54 см) і 12 ліпеня пазмагаецца ў ліку 12 фіналістак за медалі ў гэтым відзе.

У агульнакамандным медальным заліку універсіяды-2015 зборная Беларусі ўзнялася з 29-га на 26-е месца, маючы на гэты момант у сваім актыве 6 (1 залатую, 2 сярэбраныя і 3 бронзавыя) узнагароды. Лідзіруюць па-ранейшаму гаспадары - спартсмены Рэспублікі Карэя, на рахунку якіх 73 (31 залатая, 23 сярэбраныя, 19 бронзавых) узнагароды. Другое месца займаюць спартсмены-студэнты каманды Кітая - 56 (27, 16, 13). У тройку лепшых увайшлі расіяне - 91 (26, 31, 34). Па агульнай колькасці заваяваных узнагарод яны апярэджваюць усіх сапернікаў.

Сусветная летняя ўніверсіяда-2015 завершыцца 14 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі