15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 15 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку разгледзеўшы новыя перспектыўныя праекты. У прыватнасці, прэзідэнты закранулі пытанне будаўніцтва новага энергаблока на Беларускай АЭС у Астраўцы.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі пытанні абароны і бяспекі.
Асобна ў размове кіраўнікі дзяржаў спыніліся на сітуацыі, якая складваецца на граніцы Саюзнай дзяржавы.
Больш падрабязна абмеркаваць пытанні і тэмы, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, прэзідэнты дамовіліся ў бліжэйшы час - перш за ўсё ў ходзе маючага адбыцца ў канцы лістапада ў Бішкеку саміту Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.