У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Май 2015

Першым сямі рэзідэнтам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка ўручаны пасведчанні аб рэгістрацыі

Першым сямі рэзідэнтам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка ўручаны пасведчанні аб рэгістрацыі

12 мая, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Першым сямі рэзідэнтам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка ўручаны пасведчанні аб рэгістрацыі. Цырымонія ўручэння прайшла сёння ў прысутнасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна на месцы першага этапу будаўніцтва індустрыяльнага парка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідарам дзвюх краін прэзентавалі праект парка, а таксама кароткія апісанні інвестыцыйных праектаў першых рэзідэнтаў. Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін паставілі свае подпісы на плане развіцця парка.

Кіраўніцтва індустрыяльнага парка абмянялася пагадненнямі аб намеры стаць рэзідэнтамі парка з прадстаўнікамі 14 кампаній. Прапрацоўваецца пытанне ўваходжання карпарацыі China Merchants Group у склад СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" з доляй 20 працэнтаў. Гэта будзе другі па памеры долі буйны акцыянер пасля "Сінамач". Карпарацыя мае вялікі вопыт у кіраванні індустрыяльнымі паркамі і развіцці лагістычных праектаў, што сумесна з вопытам карпарацыі "Сінамач" павінна стварыць сінергетычны эфект, асабліва пры пазіцыянаванні парка палітычным кіраўніцтвам Кітая як вузлавой платформы ініцыятывы "Эканамічны пояс Шаўковага шляху".

Адным з важных напрамкаў работы па прыцягненні рэзідэнтаў у парк таксама з'яўляецца стварэнне ў ім субпаркаў. Шэраг кітайскіх правінцый выказваюць гатоўнасць пабудаваць свае субпаркі на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Такія дамоўленасці дасягнуты і прапрацоўваюцца з урадамі горада Харбіна, правінцый Сычуань, Гуандун, Чжэцзян, а таксама кампаніяй СРС Internacional (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты).

Работа над інфраструктурай Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка вядзецца ў адпаведнасці з графікам. Будаўнічая пляцоўка стартавай зоны тэрыторыі парка перададзена генеральнаму падрадчыку, пачаты будаўнічыя работы. Паралельна ажыццяўляецца праектаванне і будаўніцтва тыпавых аб'ектаў камерцыйнай і вытворчай нерухомай маёмасці для будучых рэзідэнтаў парка. Да канца 2016 года на стартавай пляцоўцы парка чакаецца стварэнне дарог, у тым ліку з удасканаленым пакрыццём, сетак электразабеспячэння, водазабеспячэння, каналізацыі, газазабеспячэння, сувязі, інжынерных збудаванняў, трансфарматарнай падстанцыі. Плануецца, што ў пачатку 2017 года будзе гатова нерухомая маёмасць для здачы ў арэнду патэнцыяльным інвестарам (адміністрацыйна-дзелавы цэнтр, офісныя плошчы, тыпавыя вытворчыя плошчы).

Нягледзячы на тое што на пачатковым этапе ў рэалізацыю праекта накіроўваюцца сродкі, укладзеныя акцыянерамі сумеснай кіруючай кампаніі, будуць прыцягвацца дадатковыя крыніцы фінансавання ў бліжэйшай перспектыве. Кітайскі бок гатовы аказваць фінансавую падтрымку ў будаўніцтве інфраструктуры парка шляхам прадастаўлення льготнага крэдыту, у першую чаргу з нявыкарыстаных крэдытных рэсурсаў у рамках раней падпісаных пагадненняў, а таксама шляхам праектнага фінансавання пры рэалізацыі ў парку інвестыцыйных праектаў кітайскімі кампаніямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс