Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Снж 2015

Першы Еўразійскі форум маладых вучоных адкрыўся ў Мінску

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адкрыўся першы Еўразійскі форум маладых вучоных - Yes-форум, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Правядзенне гэтага форуму ў Мінску сведчыць аб тым, што супрацоўніцтва маладых вучоных з Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і іншых краін як ніколі цеснае. Выбар Беларусі ў якасці пляцоўкі не выпадковы, таму што менавіта мы прапанавалі ідэю правядзення такога форуму", - паведаміў журналістам старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец перад пачаткам мерапрыемства.

Першы Еўразійскі форум маладых вучоных адкрыўся ў МінскуУ Yes-форуме прымаюць удзел амаль 500 маладых вучоных з Беларусі, Казахстана, Арменіі, Украіны, Турцыі, Германіі (удзельнікі прыехалі з 12 краін).

Галоўная мэта форуму - прадэманстраваць менавіта тыя распрацоўкі, якія выкананы ў кааперацыі маладых вучоных з розных краін. "Усе праекты, прадстаўленыя тут, сумесныя. Гэта найбольш буйныя інавацыйныя праекты, многія з іх ужо ўкаранёны", - падкрэсліў Андрэй Іванец.

Першы Еўразійскі форум маладых вучоных адкрыўся ў МінскуПаводле яго слоў, у час форуму будуць паказаны дасягненні ў розных галінах - ад аховы навакольнага асяроддзя да медыцыны. Фокус мерапрыемства сканцэнтраваны на навуковых прарывах, эканамічных і сацыяльных працэсах, якія праходзяць на фоне інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. У ходзе работы форуму будуць вылучаны тры напрамкі: матэрыялазнаўства, навукі аб жыцці і сацыяльна-гуманітарныя навукі.

Першы Еўразійскі форум маладых вучоных адкрыўся ў МінскуУ час мерапрыемства праходзіць XII Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых вучоных "Моладзь у навуцы". "Таксама 2 снежня пройдзе круглы стол да 50-годдзя стварэння Савета маладых вучоных НАН Беларусі. Прыемна, што форум праводзіцца менавіта ў гэты час, паколькі 3 снежня 1965 года быў арганізаваны наш савет. У час круглага стала будзе прэзентавана кніга, апублікаваная да юбілею, дзе сабраны ўспаміны нашых вядучых вучоных, якія ў свой час узначальвалі савет маладых вучоных акадэміі", - адзначыў Андрэй Іванец.

Першы Еўразійскі форум маладых вучоных праходзіць 1-4 снежня ў Мінску. Мерапрыемства было прапанавана Саветам маладых вучоных НАН Беларусі і падтрымана ўсёй вучонай моладдзю краін ЕАЭС. Фармат прадугледжвае яго правядзенне адзін раз у два гады і ратацыю месца правядзення.Першы Еўразійскі форум маладых вучоных адкрыўся ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі