Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Кст 2022

Перасцярога ад Лукашэнкі на саміце СНД: гэта толькі пачатак, на трываласць будуць выпрабоўваць усіх

Перасцярога ад Лукашэнкі на саміце СНД: гэта толькі пачатак, на трываласць будуць выпрабоўваць усіх

14 кастрычніка, Астана /Кар. БЕЛТА/. Трэба быць гатовымі да самых разнастайных правакацый па ўсім перыметры СНД, на трываласць будуць выпрабоўваць усіх. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Астане на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, тое, аб чым мы так доўга гаварылі на працягу многіх гадоў, адбылося, стала рэальнасцю. Супраць усіх нас развязана сапраўдная гібрыдная вайна. І Украіна тут толькі падстава. Задумы асобных краін па рэваншы за прайграныя кампаніі мінулага стагоддзя выношваліся даўно, пачынаючы, як вядома, з першых дзён пасля перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а магчыма, і раней", - сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, сёння на вастрыі эканамічных і фінансавых атак - Расія і Беларусь. "Але думаю, усе тут разумеюць, што сапраўдныя мэты заходніх стратэгаў значна шырэйшыя - расчляніць еўразійскую прастору па сектарах уплыву і выкарыстоўваць нашы краіны ў якасці сыравінных і прамысловых прыдаткаў. Трэба быць гатовымі да самых разнастайных правакацый па ўсім перыметры СНД. Падзеі нядаўнія ў Казахстане, Узбекістане - пераканаўчыя і вельмі павучальныя прыклады. Але гэта толькі пачатак. На трываласць будуць выпрабоўваць усіх", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Пакуль, на жаль, вымушаны канстатаваць адсутнасць у шэрагу выпадкаў узаемнай падтрымкі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што прынцыповыя нацыянальныя пазіцыі па-ранейшаму стрымліваюць эфектыўнае сумеснае процідзеянне санкцыйнаму націску Захаду.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што на постсавецкай прасторы засталося мноства міжнацыянальных і тэрытарыяльных спрэчак, пра якія ў тым ліку гаварылася на саміце. "Якія Савецкі Саюз не змог або не паспеў вырашыць. Сённяшнія знешнія ігракі прыкладаюць неймаверныя намаганні, каб ператварыць кожную, нават самую нязначную, спрэчку ў гарачае процістаянне", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі