У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Кст 2019

Павінны прыходзіць упраўленцы новай фармацыі - Лукашэнка акрэсліў задачы перад Акадэміяй кіравання

Павінны прыходзіць упраўленцы новай фармацыі - Лукашэнка акрэсліў задачы перад Акадэміяй кіравання

18 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі павінна сканцэнтраваць намаганні на падрыхтоўцы ўпраўленцаў новай фармацыі. Адпаведную задачу перад ВНУ сёння паставіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са слухачамі, студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі, прафесарска-выкладчыцкім складам, супрацоўнікамі Акадэміі кіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Змяняецца свет, змяняецца грамадства. Патрабаванні да кампетэнцый сучаснага кіраўніка становяцца ўсё вышэйшымі. А значыць, у сістэму павінны прыходзіць упраўленцы новай фармацыі - кіраўнікі з ярка выяўленымі лідарскімі якасцямі і дзяржаўным мысленнем, матываваныя і нацэленыя на высокі вынік", - заявіў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, на вырашэнні гэтай важнай задачы павінна сёння сканцэнтраваць свае намаганні Акадэмія кіравання.

Па-першае, неабходна захаваць дасягнуты ўзровень і мэтанакіравана працаваць над павышэннем іміджу акадэміі. "Тут павінны выкладаць лепшыя спецыялісты айчыннай школы кіравання, сапраўдныя патрыёты і дзяржаўнікі. Іх прыярытэтная задача - сачыць за самымі перадавымі тэхналогіямі ў сваёй галіне, на іх аснове выбудоўваць навучальны працэс. Сістэмным павінен быць удзел у навучальным працэсе дзеючых упраўленцаў. Хто, калі не яны, можа актуалізаваць тэарэтычны матэрыял, замацаваць яго канкрэтнымі прыкладамі з практыкі?" - сказаў Прэзідэнт.

Па-другое, праходзіць падрыхтоўку і перападрыхтоўку ў гэтай ВНУ павінны выключна перспектыўныя дзяржаўныя служачыя, з высокім патэнцыялам кіраўніка, а не людзі, якія не схільныя да кіраўніцкай работы або ўжо завяршаюць сваю прафесійную дзейнасць. "Гэта маё прынцыповае патрабаванне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па-трэцяе, са сцен акадэміі павінны выходзіць усебакова падрыхтаваныя спецыялісты, якія не толькі валодаюць тэарэтычнымі ведамі, але і маюць практычны вопыт вырашэння канкрэтных кіраўніцкіх задач. "Гэта важна, таму што часта на пасады ўпраўленцаў у раёнах назначаюць добрых спецыялістаў, прафесіяналаў сваёй справы, але якія не заўсёды маюць дастатковы вопыт кіраўніка. Задача акадэміі - даць гэтым людзям тыя веды і кіраўніцкія навыкі, якіх ім не хапае", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама звярнуў увагу, што сёння не колькасць, а якасць падрыхтаваных спецыялістаў мае прынцыповае значэнне. "Мы не можам у акадэміі даваць людзям адукацыю дзеля адукацыі. Вельмі дорага абыходзяцца краіне кіраўніцкія памылкі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Па-чацвёртае, у перыяд навучання вельмі важна заўважыць перспектыўных людзей, якія па сваіх асобасных і прафесійных якасцях могуць займаць кіраўніцкія пасады ў нашай краіне. "Кожны чалавек, які атрымаў адукацыю або прайшоў падрыхтоўку тут, павінен быць бачным і запатрабаваным, як кажуць, быць заўсёды "на карандашы", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. "Галоўны абавязак акадэміі - прадстаўляць адпаведную інфармацыю непасрэдна ў Адміністрацыю Прэзідэнта. На жаль, да гэтага часу эфектыўная работа ў гэтым напрамку не выбудавана", - адзначыў Прэзідэнт.

Па-пятае, адукацыйны працэс павінен працаваць на апярэджанне. "Не раз гаварыў, што акадэміі трэба павысіць якасць падрыхтоўкі слухачоў па самых актуальных напрамках. Сёння многім нашым упраўленцам не хапае ведаў замежнай мовы, піяр-тэхналогій, кампетэнцый у сферы лічбавай трансфармацыі, эканомікі", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён заявіў, што да гэтай тэмы трэба падключыць Парк высокіх тэхналогій, разам прадумаць план або вучэбную праграму па навучанні лічбавым тэхналогіям для спецыялістаў і кіраўнікоў.

"Але галоўнае - акадэмія павінна навучыць упраўленца вучыцца, пастаянна развіваць і трансфармаваць свае веды і навыкі. Ключ да поспеху сучаснага кіраўніка - гэта пастаяннае самаўдасканаленне, імкненне да асобаснага росту і развіцця", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Шостае, выкладанне павінны быць дыферэнцыраваным і практыка-арыентаваным. "Трэба ўлічваць, што некаму дастаткова пашырыць свае веды па трох-чатырох дысцыплінах за кароткі тэрмін, а нехта мае патрэбу ў поўным цыкле навучання. Гэта вялікі аб'ём работы, але неабходна складаць індывідуальныя вучэбныя планы, праграмы перападрыхтоўкі ў залежнасці ад сферы і вопыту канкрэтнага слухача", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, кіраўніцтву акадэміі трэба яшчэ раз прааналізаваць, наколькі структура навучальнага працэсу мае прыкладны характар і адпавядае рэальнаму жыццю, наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. Неад'емнай часткай работы павінны стаць стажыроўкі на вядучых айчынных прадпрыемствах і ў дзяржорганах.

Сёмае, навуковая дзейнасць акадэміі павінна быць накіравана на вырашэнне дзяржаўных задач, вывучэнне сучаснай палітычнай сітуацыі ў краіне і свеце, дзейнасці медыярэсурсаў, а таксама меркаванняў і настрояў у грамадстве. "Хто, калі не дзяржаўнікі, якія фарміруюць палітычную эліту краіны, павінны аналізаваць рызыкі, ацэньваць іх узровень, а таксама прагназаваць развіццё знешняй і ўнутранай палітычнай сітуацыі, удзельнічаць у распрацоўцы метадаў інфармацыйнага проціборства, процідзеяння ўнутраным і знешнім пагрозам?" - адзначыў беларускі лідар.

Ён акцэнтаваў увагу, што важным напрамкам дзейнасці акадэміі застаецца прыцягненне аналітыкаў і экспертаў да выпрацоўкі канкрэтных прапаноў па павышэнні эфектыўнасці работы органаў дзяржкіравання, абмеркавання праектаў значных кіраўніцкіх рашэнняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс