Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Лют 2022

Паветраныя баі, ракетныя ўдары і дэсантнікі. Што прадэманстравалі Лукашэнку на вучэнні "Саюзная рашучасць"

17 лютага, Асіповіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў палігон Асіповіцкі, дзе праходзіць сумеснае аператыўнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Саюзная рашучасць - 2022", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На палігоне быў разыграны тактычны эпізод з удзелам ракетных войскаў і артылерыі, авіяцыі Саюзнай дзяржавы, а таксама падраздзяленняў паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расіі.

У адпаведнасці з задумай эпізоду тактычны дэсант праціўніка высадзіўся ў раёне пазіцый рэактыўных і ракетных падраздзяленняў Саюзнай дзяржавы для іх знішчэння. Для прадухілення нападзення падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расіі занялі абарончы рубеж на магчымым напрамку руху ворага.

Лётчыкі мнагамэтавых знішчальнікаў Су-35С правялі паветраныя баі з авіяцыяй умоўнага праціўніка, заваяваўшы перавагу ў паветры і забяспечыўшы нанясенне ракетна-бомбавых удараў самалётамі Як-130 і Су-25, ударнымі верталётамі Мі-24 па дэсанце непрыяцеля.

Падраздзяленні рэактыўных сістэм залпавага агню "Смерч" і "Ураган" нанеслі масіраваны ўдар па калонах тэхнікі праціўніка. Яго спробу падтрымаць дзеянні дэсанта армейскай авіяцыяй спынілі разлікі пераносных зенітных ракетных комплексаў "Вярба", якія паразілі цэлі, што імітавалі верталёты на дыстанцыі звыш 3 тыс. м.

Пры падтрымцы рэактыўнай артылерыі, разлікаў гаўбіц Д-30, самаходных артылерыйскіх установак "Нона" падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў завяршылі разгром тактычнага дэсанта ўмоўнага праціўніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі