У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Стд 2020

Пасрэдніцтва, цэны на жыллё, пенсіі - падрыхтаваны праекты ўказаў па вырашэнні праблем у гэтых сферах

Пасрэдніцтва, цэны на жыллё, пенсіі - падрыхтаваны праекты ўказаў па вырашэнні праблем у гэтых сферах
У час нарады

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі застануцца нязменнымі, у цэнтры ўвагі заўсёды будуць людзі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў Прэзідэнт, на нараду вынесены некаторыя прапановы ўрада, выпрацаваныя з удзелам мясцовых органаў улады, праваахоўных структур і іншых ведамстваў.

"Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, якую мы фарміравалі гадамі, застануцца нязменнымі. Як бы хто ні рыдаў і ні стагнаў, што некаму патрэбны перамены. Перамены патрэбны, яны ідуць і будуць ісці, таму што жыццё не спыняецца. Але калі нехта хоча перамен, якія будуць накіраваны на злом той палітыкі, якая праводзіцца, гэтага не будзе. Будуць выбары, будуць альтэрнатыўныя кандыдаты, прапануюць злом старой сістэмы і новыя перамены - народ вызначыцца. Мы будзем мэтанакіравана рэалізоўваць тыя задумы, якія ёсць. І перамены гэтыя будуць абсалютна спакойнымі, не рэвалюцыйнымі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў цэнтры ўвагі дзяржавы заўсёды будуць людзі і іх інтарэсы. "Людзі розныя. Бывае, што людзі патрабуюць таго, што дзяржава рабіць не павінна. Але мы павінны да іх прыслухоўвацца, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Таму, якая б складаная і надзённая праблема ні была ўзнята, неабходна ацэнка таго, як яе вырашыць і як гэта паўплывае на канкрэтнага чалавека".

Аб выключэнні нядобрасумленнага пасрэдніцтва

На нараду, у прыватнасці, вынесены праект указа аб павышэнні эфектыўнасці работы дзяржаўных прадпрыемстваў. Чакаецца, што гэтаму пасадзейнічае выключэнне з іх дзейнасці нядобрасумленных форм пасрэдніцтва. "Наконт гэтага не раз даваліся даручэнні прымаць меры, якія павінны не толькі павысіць канкурэнтаздольнасць рэальнага сектара, але і забяспечыць эфектыўнае расходаванне сродкаў", - нагадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што пасрэдніцкія паслугі могуць займаць 30-50 працэнтаў ад сабекошту прадукцыі. "Дажыліся да таго, што вырабляемыя тавары ў Беларусі праз пасрэднікаў прадаюць беларускім жа прадпрыемствам. Гэта ненармальна", - падкрэсліў ён. Кіраўнік дзяржавы спытаў, што дасць прыняцце гэтага дакумента і ці дазволіць гэта вызваліць дадатковыя сродкі для павышэння зарплаты на прадпрыемствах?

Прэзідэнт таксама даручыў яшчэ раз вярнуцца да пытання імпартазамяшчэння - на гэты раз у плане кантролю. "Паглядзець, як адказныя асобы, якім я даручаў, займаюцца імпартазамяшчэннем", - растлумачыў ён.

Аб цэнах на будаўніцтва жылля

Наступнае пытанне, узнятае на нарадзе, датычыцца кошту жылля, якое будуецца ў краіне. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за пошнія гады ў Беларусі шмат зроблена для павелічэння аб'ёмаў жыллёвага будаўніцтва - у гарадах выраслі цэлыя кварталы, новыя дамы будуюцца і ў вёсцы. Аднак пры гэтым, паводле яго слоў, да канца не вырашана пытанне кошту будуемага жылля.

"Ва ўрада ёсць прапановы, як аптымізаваць цэнаўтварэнне на рынку жыллёвага будаўніцтва. Ці прывядзе гэта да рэальнага зніжэння цэн? Ці бачацца якія-небудзь недахопы ў прапануемым рашэнні?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў аб вопыце Завода эфектыўных прамысловых канструкцый, які паказаў, што забудоўшчык можа паспяхова развівацца і пры рэнтабельнасці ў памеры 5 працэнтаў. "Цэны нармальныя, прадпрыемства не прапала, не стратнае. А мне тут дакладваюць, што калі мы гэтым шляхам пойдзем, будуць вымывацца нейкія фінансавыя сродкі і прадпрыемствы ў выніку прападуць. Усе вы маеце жыллё, і нядрэннае. Не забывайце, што ёсць яшчэ тыя, хто мае патрэбу ў жыллі, мы павінны ім дапамагаць. Наша дапамога перш за ўсё заключаецца ў тым, каб мы дапамаглі ім пабудаваць жыллё па даступных цэнах", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка спытаў, чаму іншыя прадпрыемствы не могуць працаваць пры рэнтабельнасці 5 працэнтаў. "Не могуць - тады няхай чакаюць у чарзе: што застанецца, аддадзім ім. Мы аддадзім будаваць жыллё тым, хто хоча будаваць, груба кажучы, з пяціпрацэнтнай рэнтабельнасцю, з меншымі затратамі, з больш нізкімі цэнамі. Мы не будзем адбіраць - прыватныя, дзяржаўныя. Вось цана - у яе трэба ўкласціся. У нас не багатыя людзі, каб плаціць двайную цану за жыллё і дапамагаць багачам набіваць кішэні", - адзначыў Прэзідэнт.

Аб абыходжанні з адходамі

На асаблівым кантролі ў Прэзідэнта пытанне абыходжання з адходамі тавараў і ўпакоўкі. "Нельга дапусціць, каб нас напаткаў лёс краін-суседак, калі людзі задыхаюцца ад колькасці звалак, а глеба на дзесяцігоддзі атручана хіміяй", - заявіў ён. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што стан навакольнага асяроддзя - важнейшая задача, а здароўе беларусаў - бясцэннае.

Але сёння гэта не толькі пытанне экалагічнага дабрабыту, заўважыў кіраўнік дзяржавы. "Развітыя краіны, у якіх, як і ў нас, няма багатых запасаў прыродных выкапняў, навучыліся атрымліваць неабходныя рэсурсы фактычна са смецця", - звярнуў увагу Прэзідэнт. Ён папрасіў далажыць, як у распрацаваным праекце ўказа рэалізаваны даручэнні па навядзенні парадку ў гэтай сферы на аснове лепшых сусветных практык і дасягненняў.

Аб датэрміновых пенсіях

Яшчэ адно пытанне датычылася прафесійнага пенсійнага страхавання работнікаў, якія працуюць у неспрыяльных умовах. Ёсць прапанова прадаставіць гэтай катэгорыі грамадзян права атрымліваць датэрміновую пенсію. Аляксандр Лукашэнка спытаў у распрацоўшчыкаў, ці магчыма прыняцце такога рашэння, ці ёсць для гэтага абгрунтаванні і неабходныя сродкі.

На нарадзе таксама коратка абмеркаваны вынікі работы беларускай эканомікі ў мінулым годзе, бягучая сітуацыя, пытанні сыравіннага забеспячэння прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс