Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Май 2015

Парадны разлік ад Беларусі прыняў удзел у ваенным парадзе на Краснай плошчы ў Маскве

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадны разлік у колькасці 75 чалавек ад 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (Мар'іна Горка) прыняў удзел у ваенным парадзе ў гонар Дня Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве, паведамляе БЕЛТА.

Акрамя беларускіх ваенных у маскоўскім парадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі яшчэ дзевяці замежных дзяржаў: Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Манголіі, Індыі, Сербіі і Кітая.

На трыбунах у якасці гледачоў прысунічалі лідары шэрага краін, а таксама замежныя дэлегацыі ветэранаў Другой сусветнай вайны. Сярод іх знаходзілася і група беларускіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, запрошаных расійскім бокам на ўрачыстасці ў Маскву.

Выступаючы на парадзе, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія высока шануе стойкасць і мужнасць ветэранаў, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны павінны гэта ведаць, дзе б яны ні жылі сёння. "За свабоду роднай зямлі змагаўся ўвесь шматнацыянальны народ, усе неслі вельмі цяжкую ношу вайны і ўсе разам здзейснілі бессмяротны подзвіг выратавання Айчыны, вызначылі вынік Другой сусветнай вайны, вызвалілі ад нацыстаў народы Еўропы", - сказаў ён.

Гітлераўская авантура стала жудасным урокам для ўсяго свету, адзначыў Уладзімір Пуцін, цяпер гісторыя зноў патрабуе звярнуцца да пільнасці, нельга забываць, што ідэі выключнасці прывялі да самай кровапралітнай вайны. "Аднак апошнія дзесяцігоддзі ўсё часцей пачалі ігнаравацца базавыя прынцыпы міжнароднага супрацоўніцтва. Тыя прынцыпы, якія былі выпакутаваны чалавецтвам пасля глабальных выпрабаванняў вайны", - сказаў прэзідэнт Расіі. Ён падкрэсліў, што спробы стварэння аднапалярнага свету і сілавое блокавае мысленне падточваюць устойлівасць сусветнага развіцця. "І нашай агульнай задачай павінна стаць выпрацоўка сістэмы аднолькавай бяспекі для ўсіх дзяржаў. Сістэмы, адэкватнай сучасным пагрозам, пабудаванай на рэгіянальнай і глабальнай, пазаблокавай аснове. Толькі тады мы забяспечым мір і спакой на планеце", - заявіў Уладзімір Пуцін.

Парад, прысвечаны 70-годдзю Перамогі, стаў самым маштабным у сучаснай гісторыі Расіі: у ім удзельнічалі больш за 16,5 тыс.ваенных. Ён быў і самым тэхнічна аснашчаным: паказаны шэраг найноўшых і перспектыўных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі - усяго каля 200 адзінак, а таксама 143 самалёты і верталёты.

Парад складаўся з чатырох частак. Адкрылі шэсце гістарычныя разлікі ў форме ваеннаслужачых Вялікай Айчыннай вайны: пехацінцаў і маракоў, лётчыкаў і разведчыкаў, сапёраў і кавалерыстаў, а таксама казакоў і народнага апалчэння. За імі па Краснай плошчы прамаршыравалі ваеннаслужачыя Заходняй ваеннай акругі, МНС і ФСБ, Унутраных войскаў МУС, прадстаўнікі вышэйшых ваенных навучальных устаноў, сувораўскіх і нахімаўскага вучылішчаў, кадэцкіх карпусоў.

У галаве механізаванай калоны прайшла тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны - Т-34 і СУ-100, а затым самыя сучасныя ўзоры: яшчэ не паступіўшыя на ўзбраенне расійскай арміі машыны на платформах "Армата", "Бумеранг" і "Курганец", найноўшая бранятэхніка Паветрана-дэсантных войскаў БМД-4М і бронетранспарцёр "Ракушка". Былі паказаны розныя зенітныя комплексы - ад С-400 да ракетна-гарматнага "Панцыр-С1", самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі "Мста-С" і "Кааліцыя-СВ", аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Іскандэр" і стратэгічны комплекс "Ярс".

Завяршылі парад Ваенна-паветраныя сілы. Над Краснай плошчай праляцелі больш за 20 тыпаў самалётаў і верталётаў, у тым ліку стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі і найноўшыя знішчальнікі, вучэбна-баявыя і транспартныя самалёты, ударныя і лёгкія вертлёты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі