У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Врс 2015

Пан Гі Мун дзякуе Лукашэнку за канструктыўную ролю ў пошуку вырашэння канфлікту ва Украіне

Пан Гі Мун дзякуе Лукашэнку за канструктыўную ролю ў пошуку вырашэння канфлікту ва Украіне

28 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пан Гі Мун на праведзенай 27 верасня сустрэчы падзякаваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за паслядоўную падтрымку ААН і актыўную дзейнасць Беларусі ў Арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка і Пан Гі Мун абмеркавалі сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны, падкрэсліўшы недапушчальнасць у любым канфлікце ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

Пан Гі Мун дзякуе Лукашэнку за канструктыўную ролю ў пошуку вырашэння канфлікту ва УкраінеПрэзідэнт Беларусі адзначыў неабходнасць прыняцця тэрміновых рашучых мер, накіраваных на спыненне ваенных дзеянняў, асабліва з улікам магчымага разрастання канфлікту на ўсю тэрыторыю Еўропы.

Генеральны сакратар ААН падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за канструктыўную ролю ў пошуку вырашэння канфлікту ва Украіне, адзначыўшы, што Мінск стаў сімвалам міру.

Аляксандр Лукашэнка таксама пакінуў запіс у Кнізе подпісаў ганаровых субяседнікаў Генсека ААН.Пан Гі Мун дзякуе Лукашэнку за канструктыўную ролю ў пошуку вырашэння канфлікту ва Украіне

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс