Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Jan 2021

Палітычнае супрацоўніцтва, гандаль, пастаўка вакцыны - Лукашэнка і Сі Цзіньпін абмеркавалі ключавыя тэмы

Палітычнае супрацоўніцтва, гандаль, пастаўка вакцыны - Лукашэнка і Сі Цзіньпін абмеркавалі ключавыя тэмы

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся віншаваннямі з нагоды чарговай гадавіны ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем (пад знакам гэтай даты і прайшла сённяшняя размова), падрабязна абмеркавалі розныя сферы супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін канстатавалі высокі ўзровень беларуска-кітайскіх палітычных адносін, якія паспяхова развіваюцца ў фармаце давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. З улікам існуючай высокай дынамікі ва ўзаемадзеянні бакі гатовы і далей павышаць узровень супрацоўніцтва і ўзгадняюць тэкст адпаведнай дэкларацыі.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Старшыні КНР за падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне. Як адзначыў у гэтым кантэксце кітайскі лідар, толькі народ можа вырашаць і вызначаць будучыню сваёй краіны. У цэлым жа стратэгічныя партнёры Беларусь і Кітай будуць разам процістаяць знешнім пагрозам. Беларусь таксама прадоўжыць аказваць Кітаю падтрымку па ўсіх ключавых пытаннях.

Значная ўвага ў размове была ўдзелена сітуацыі з пандэміяй COVID-19. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню інфекцыі. Як адзначыў кітайскі лідар, прычын заспакойвацца пакуль няма. Менавіта таму, у адпаведнасці з дамоўленасцямі, Беларусь і Кітай і далей будуць максімальна адкрыты і гатовы да супрацоўніцтва ў гэтым пытанні. Таксама Кітайская Народная Рэспубліка пацвердзіла гатоўнасць паставіць у Беларусь вакцыну ад COVID-19 у патрэбным аб'ёме.

Як безумоўна пазітыўны факт Прэзідэнт Беларусі і Старшыня КНР адзначылі рост двухбаковага гандлю. Яны з задавальненнем канстатавалі, што спаду ўдалося не дапусціць у складаных умовах пандэміі і зніжэння дзелавой актыўнасці. У якасці прыкладу ў гэтым выпадку былі прыведзены пастаўкі беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі на рынак КНР. Асноўнымі кропкамі росту ў цэлым застаюцца прадукты харчавання і прадукцыя дрэваапрацоўкі. З кітайскім бокам прадаўжаецца работа па наменклатуры прадукцыі, якую беларускія прадпрыемствы гатовы пастаўляць у Кітай у 2021-2022 гадах. Створана экспертная група па спрашчэнні гандлёвых працэдур і далейшым развіцці экспарту.

Паспяхова праведзена работа па напаўненні беларускай экспартнай заяўкі, у якую ўвайшлі 88 пазіцый сельскай гаспадаркі, машынабудавання, хімічнай прамысловасці.

Таксама лідары абмеркавалі тэму павелічэння аб'ёмаў закупкі Кітайскай Народнай Рэспублікай у Беларускі калійных угнаенняў. На адпаведную просьбу беларускага боку кітайскія партнёры адказалі гатоўнасцю актыўна прапрацаваць гэта пытанне.

Акрамя таго, у час тэлефоннай размовы закраналіся пытанні ўзаемадзеяння з кітайскімі фінансавымі інстытутамі, рэалізацыя з іх падтрымкай шэрага значных інфраструктурных і інвестыцыйных праектаў.

У цэнтры ўвагі былі і пытанні далейшага развіцця і рэалізацыі патэнцыялу індустрыяльнага парка "Вялікі камень", які з'яўляецца ключавым элементам удзелу Беларусі ў ініцыятыве "Пояс і шлях". Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь традыцыйна будзе актыўным удзельнікам ініцыятывы. Таму стратэгічна важна актывізаваць знакавае супрацоўніцтва ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" і істотна пашырыць прысутнасць вядучых кітайскіх кампаній і банкаў у Беларусі.

У мэтах развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва прапанавана аб'явіць Год рэгіёнаў Беларусі і Кітая і правесці яго на працягу трох гадоў, з 2021-га па 2023 год.

Прэзідэнт Беларусі і Старшыня КНР абмеркавалі і пытанне бліжэйшай вочнай сустрэчы. Наконт гэтага пазіцыі таксама поўнасцю супадаюць: як толькі крыху палепшыцца сітуацыя з пандэміяй, такая сустрэча для абмеркавання ўсіх пытанняў адбудзецца. Пакуль жа кіраўнікам міжурадавых камісій дзвюх краін дадзены прадметныя даручэнні - усе пытанні супрацоўніцтва ў цэлым, і асабліва абмеркаваныя сёння па тэлефоне, узяць на асаблівы кантроль з дакладам лідарам дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі