Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Сак 2018

Палац гімнастыкі ўрачыста адкрылі ў Мінску

Палац гімнастыкі ўрачыста адкрылі ў Мінску

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (Палац гімнастыкі) урачыста адкрыўся ў Мінску на праспекце Пераможцаў. У цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы разам з алімпійскімі чэмпіёнкамі - беларускай Марынай Лобач і расіянкай Алінай Кабаевай, а таксама са старшынёй Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Аленай Скрыпель і мэрам Мінска Андрэем Шорцам перарэзалі сімвалічную стужку ў фае цэнтра, затым сімвалічны ключ быў перададзены членам нацыянальнай каманды Беларусі па мастацкай гімнастыцы.

Ва ўрачыстым адкрыцці рэспубліканскага цэнтра прынялі ўдзел прэзідэнт Еўрапейскага саюза гімнастыкі Фарыд Гаібаў, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская, вядомыя беларускія гімнасткі і трэнеры, юныя спартсменкі.

Рашэнне аб будаўніцтве Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы было прынята Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Актыўная фаза работ пачалася ў кастрычніку 2016 года, і праз паўтара года знакавы аб'ект гатовы. Комплекс для мастацкай гімнастыкі ўключае дзве вялікія трэніровачныя залы, дзве залы для груп пачатковай падрыхтоўкі, чатары залы харэаграфіі, залу аэробікі, а таксама басейн, дзве саўны, трэнажорную залу, салярый, кафэ, гасцінічны блок на 18 месц, кардыязону, кабінет фізіятэрапіі, масажны кабінет, працэдурныя памяшканні і пакоі адпачынку для спартсменак і трэнераў, адміністрацыйны блок.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі