Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Снж 2019

"Па праву ганарымся нашымі майстрамі" - Лукашэнка павіншаваў кінематаграфістаў з 95-годдзем беларускага кіно


Фота з архіва

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кінематаграфістаў з 95-годдзем беларускага кіно. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт адзначыў, што за шматгадовую гісторыю паступовага развіцця нацыянальны кінематограф падарыў гледачам мноства выдатных карцін. "Мы па праву ганарымся нашымі таленавітымі і легендарнымі майстрамі, фільмы якіх атрымалі прызнанне далёка за межамі краіны, сталі здабыткам сусветнай культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння паклоннікі кінамастацтва чакаюць ад вас шэдэўраў пра сучасную рэчаіснасць, глыбокага асэнсавання стваральнага шляху, які прайшла наша дзяржава за гады незалежнасці".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў кінематаграфістам невычэрпнага творчага натхнення, гучных прэм'ер, міру і дабрабыту. "Упэўнены, што агульнымі намаганнямі мы і ў далейшым будзем служыць высокім маральным і эстэтычным ідэалам, беражліва захоўваць і прымнажаць свае лепшыя дасягненні, садзейнічаць адкрыццю яркіх маладых талентаў, задавальненню сацыяльных патрэбнасцей грамадства, умацаванню пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі