Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Jul 2017

ПА АБСЕ прыняла Мінскую дэкларацыю

ПА АБСЕ прыняла Мінскую дэкларацыю

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ПА АБСЕ на заключным пасяджэнні 26-й летняй сесіі ў беларускай сталіцы прыняла Мінскую дэкларацыю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У аснову Мінскай дэкларацыі пакладзены рэзалюцыі, прынятыя па выніках дыскусій. У дакуменце сфармуляваны рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў і міжнароднай супольнасці па рэагаванні на ўзнікаючыя актуальныя выклікі і пагрозы. Так, парламентарыі з занепакоенасцю адзначаюць існуючыя выклікі ў галіне бяспекі на ўсёй прасторы АБСЕ, уключаючы пагрозы кібербяспекі, тэрарызм, зацяжныя канфлікты і агульнае пагаршэнне атмасферы даверу, бяспекі і супрацоўніцтва.

ПА АБСЕ ў сувязі з гэтым настойліва заклікала дзяржавы пацвердзіць сваю прыхільнасць да шматбаковай дыпламатыі ў справе забеспячэння ўсёабдымнай бяспекі, істотна актывізаваць свае намаганні па вырашэнні найбольш вострых сацыяльных праблем. Асамблея зноў заявіла аб сваёй падтрымцы Комплексу мер па выкананні Мінскіх пагадненняў, прынятых у лютым 2015 года ў беларускай сталіцы.

Акрамя таго, парламентарыі заклікаюць краіны АБСЕ актывізаваць намаганні па грунтоўным разглядзе эканамічных і экалагічных пытанняў, знаходзіць магчымасці для развіцця рэгіянальнага і субрэгіянальнага супрацоўніцтва.

У дэкларацыю ўвайшлі таксама некалькі дадатковых рэзалюцый, якія асобныя парламентарыі ініцыіравалі самастойна. Яны закранаюць даволі шырокае кола пытанняў: процідзеянне тэрарызму, міграцыйныя выклікі, недапушчальнасць распальвання міжрэлігійнай варожасці, умацаванне энергетычнай бяспекі.

ПА АБСЕ прыняла Мінскую дэкларацыюЯк раней паведамлялася, Беларусь для разгляду на сесіі падрыхтавала рэзалюцыю "Распрацоўка своечасовых і эфектыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагавання на з'яўленне новых псіхаактыўных рэчываў". Дакумент быў падтрыманы парламентарыямі АБСЕ і ўвайшоў у Мінскую дэкларацыю. Акрамя таго, беларускі бок выступіў суаўтарам некалькіх рэзалюцый, распрацаваных замежнымі калегамі. Гэтыя дакументы, напрыклад, датычацца барацьбы з тэрарызмам (Расія), праблем нецярпімасці і дыскрымінацыі на рэлігійнай глебе (Расія), прадухілення сексуальнай эксплуатацыі дзяцей у інтэрнэце (ЗША), пытанняў дэмакратычнага развіцця каштоўнасцей мультыкультуралізму (Азербайджан). Усе яны ўключаны ў падагульняючы дакумент 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ, якая завяршылася 9 ліпеня ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі