Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Кст 2020

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 240 жыхарак усіх абласцей Беларусі

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 240 жыхарак усіх абласцей Беларусі
Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 358 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага і фінансавага сектараў, аграпрамысловага комплексу, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, культуры і спорту, сродкаў масавай інфармацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - рэжысёр Маларыцкага раённага цэнтра культуры Вольга Бярчук, выхавальнік ясляў-сада нумар 6 Белаазёрска Вольга Кузняцова, аператар машыннага даення прадпрыемства "Маньковічы" Столінскага раёна Наталля Сень, спецыяліст цэнтра банкаўскіх паслуг нумар 216 Беларусбанка ў Полацку Юлія Паўловіч, праграміст Жлобінскай швейнай фабрыкі Вольга Бабіч, трэнер-выкладчык Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту Юлія Грабко, палявод птушкафабрыкі "Чырвонаармейская" Карэліцкага раёна Таццяна Ус, мадэльер-канструктар ААТ "Магатэкс" Вольга Бурак, галоўны ветэрынарны ўрач, начальнік Бабруйскай раённай ветэрынарнай станцыі Ірына Гутырчык, кандытар ТАА "Люба Печ" Таццяна Копаць, карэспандэнт газеты "Родны край" горада Лагойска Валянціна Мяняйла.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 240 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі