Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Кст 2019

"Няхай галоўнай узнагародай стануць шчасце і дабрабыт дзяцей" - Лукашэнка павіншаваў жанчын з Днём маці


Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці, адрасаваўшы ім самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, міру і ўтульнасці ў доме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Няма на свеце чалавека бліжэйшага і даражэйшага, чым мама. Яе ўсёабдымная любоў ахоўвае нас з маленства, сагравае ў цяжкія хвіліны, дапамагае дабівацца пастаўленых мэт, - гаворыцца ў віншаванні. - Мацярынства - вялікае шчасце і велізарная адказнасць. Менавіта з малаком маці мы бяром любоў да свайго краю, сямейныя, культурныя традыцыі, духоўныя каштоўнасці, якія захоўваем і перадаём з пакалення ў пакаленне".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі цэняць працу шматдзетных маці, і выказаў асаблівую ўдзячнасць жанчынам, чые дамы сталі роднымі для дзяцей, усыноўленых або ўзятых на выхаванне. "Прыярытэты нашай сацыяльнай палітыкі нацэлены на заўтрашні дзень Беларусі, на тое, каб у сем'ях нараджалася як мага больш дзяцей. Шчаслівы дзіцячы смех - гэта гімн будучыні нашай краіны, - адзначыў Прэзідэнт. - Няхай шчасце і дабрабыт вашых дзяцей стануць галоўнай узнагародай за любоў, пяшчоту, клопат і бязмежнае цярпенне".

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём маці

Дарагія суайчынніцы!

Ад усёй душы віншую вас з Днём маці!

Няма на свеце чалавека бліжэйшага і даражэйшага, чым мама. Яе ўсёабдымная любоў ахоўвае нас з маленства, сагравае ў цяжкія хвіліны, дапамагае дабівацца пастаўленых мэт.

Мацярынства - вялікае шчасце і велізарная адказнасць. Менавіта з малаком маці мы бяром любоў да свайго краю, сямейныя, культурныя традыцыі, духоўныя каштоўнасці, якія захоўваем і перадаём з пакалення ў пакаленне.

Мы цэнім працу шматдзетных маці. Дзякуем жанчынам, чые дамы сталі роднымі для дзяцей, усыноўленых або ўзятых на выхаванне.

Прыярытэты нашай сацыяльнай палітыкі нацэлены на заўтрашні дзень Беларусі, на тое, каб у сем'ях нараджалася як мага больш дзяцей. Шчаслівы дзіцячы смех - гэта гімн будучыні нашай краіны.

У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, міру і ўтульнасці ў доме. Няхай шчасце і дабрабыт вашых дзяцей стануць галоўнай узнагародай за любоў, пяшчоту, клопат і бязмежнае цярпенне.

Аляксандр Лукашэнка.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі