Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Чэр 2020

"Няма большай каштоўнасці, чым суверэнная і незалежная Беларусь" - Лукашэнка нікому не дазволіць зламаць краіну


19 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання суверэнітэту і незалежнасці краіны. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, якая прысвечана мерам падтрымкі рэальнага сектара эканомікі з боку банкаўскай сістэмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку нарады кіраўнік дзяржавы вырашыў выказацца на злобу дня, згадаўшы аб працэсах, якія адбываюцца ў краіне і вакол яе. "Вы бачыце, што сёння фокус усіх палітычных інтарэсаў сканцэнтраваны на Беларусі. Як з Захаду, так і з Усходу. Назіраючы за сітуацыяй на працягу апошніх сутак, я бачу, што актывізаваліся пэўныя сілы, якія пачынаюць інтэнсіўнічаць, разварушваючы сітуацыю ў краіне. Мы гэта назіралі, і даўно. Але нам усё ж такі ўдалося зрабіць некаторыя крокі на апярэджанне і сарваць маштабны план дэстабілізацыі Беларусі (гэта не жарт і не запалохванне) і прывесці краіну да нейкага майдана. Такая была мэта. Маскі сарваны з некаторых не толькі лялек, якія ў нас тут былі, але і лялькаводаў, якія сядзяць за межамі Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што нікому не дазволіць зламаць краіну. "Я хачу, каб вы разумелі, што я ні ў якім разе, і па сваіх функцыянальных абавязках як Прэзідэнт па Канстытуцыі, і проста як чалавек, які ўсё сваё жыццё палажыў на стварэнне гэтай незалежнай суверэннай дзяржавы, нікому не дазволю зламаць гэту краіну. Я хачу, каб мяне разумелі вы і іншыя. Для мяне няма большай каштоўнасці, чым Беларусь - суверэнная і незалежная. І на захаванне гэтай краіны я пайду, чаго б мне гэта ні каштавала", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўважліва назірае на сітуацыяй, якая складваецца ў Беларусі. Аб гэтым ідзе размова і на яго сустрэчах з актывам у рэгіёнах. "Вяду адкрыты дыялог, інфармую аб сітуацыі. Гэта размова мае прынцыповы адкрыты характар у выніку тых палітычных падзей, якія адбываюцца ў нас у краіне", - расказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што людзей у гэтай сітуацыі пэўныя палітычныя сілы проста спрабуюць выкарыстоўваць. "Я пакуль прашу і папярэджваю перш за ўсё гэтых людзей: не рабіце гэтага, не прымушайце ўладу ісці на нейкія меры рэагавання, не падштурхоўвайце нас да гэтага", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да бацькоў маладых людзей: "Гэта вельмі важна. Яны ж выкарыстоўваюць хлапчукоў. Там палавіна хлапчукоў, якія не маюць да выбараў ніякіх адносін - 15-16-17 гадоў, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Яны не помняць Беларусь, з якой мы выходзілі з вамі ў лапцях і без штаноў у сярэдзіне 90-х. Яны не помняць гэтых талонаў, не помняць, што мы не маглі купіць бутэльку нейкага малака. Яны не помняць, што ў нас на трое сутак у Мінску мукі хапала, каб спячы хлеб. Яны жывуць у чыстай і светлай Беларусі і думаюць, што ўсё гэта ўпадзе ім з неба. Зразумела, гэта і наша недапрацоўка, што мы ім не растлумачылі. Але ж бацькі гэта ведаюць".

"У гэтай частцы я хачу звярнуцца да бацькоў: паглядзіце, калі ласка, за сваімі дзецьмі.  Растлумачце ім, што парушаць закон не дазволена. Я не хачу, каб іх дзеці трапілі ў якую-небудзь складаную сітуацыю. Я вельмі, падкрэсліваю, прашу (нікога не палохаю) гэта ўлічыць. Не трэба са зладзюгаў, з гэтых банкіраў і іншых махляроў, якія там сядзяць у Белгазпрамбанку, рабіць герояў. Гэтага не атрымаецца. Я ўжо гаварыў: ні вязнямі сумлення яны не стануць, ні пушыстымі і белымі таксама яны не стануць. А той, хто гэта дапусціў, мы яшчэ з гэтым разбяромся", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка рэзюмаваў, што сёння пытанне стаіць шырэй і глыбей - захаванне як мінімум дзяржаўнасці і незалежнасці Беларусі. "Гэтай незалежнасці і дзяржаўнасці, якая звалілася нам на галаву без бою і крыві, як гэта было ў іншых. І сёння галоўная праблема нават не ў гэтых каруселях, сігналах і тых, хто там у ланцужок спрабуе выстройвацца, нешта дэманструючы. Галоўнае - не ў гэтым. Галоўнае - у эканоміцы", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі