Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Mar 2021

"Не загубіць стратэгічны напрамак эканомікі" - што Лукашэнка чакае ад работы гарбарнага завода ў Гатаве


23 сакавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Гарбарная вытворчасць з'яўляецца стратэгічным напрамкам беларускай эканомікі, і яе загубіць нельга. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання Мінскага вытворчага гарбарнага аб'яднання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На прадпрыемстве кіраўніку дзяржавы далажылі аб стане і перспектывах развіцця гарбарнай галіны ў цэлым, а таксама аб стратэгіі развіцця самога завода.

Некалькі гадоў таму тут была праведзена маштабная мадэрнізацыя, але, як аказалася, вынікі, на якія было арыентавана прадпрыемства, дасягнуты не былі. На гэта вялікі ўплыў аказала і кан'юнктура рынку. У папярэднія гады ў айчынных вытворцаў абутку былі вялікія планы па выпуску прадукцыі, на што і разлічваў гарбарны завод у Гатаве. Аднак гэтыя планы не былі выкананы, адпаведна, прадпрыемства рэалізавала меншы аб'ём скуры, чым чакалася. Ды і ў цэлым беларускія вытворцы аддаюць перавагу замежнай сыравіне.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гарбарная вытворчасць - найважнейшая галіна эканомікі, і загубіць яе  нельга.

Старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна прызнала, што галіна працуе недастаткова эфектыўна. На яе думку, галоўная праблема - у "недастатковых кампетэнцыях" кіраўнікоў.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера Юрыя Назарава, ёсць прапанова стварыць гарбарна-абутковы вытворча-гандлёвы холдынг пад эгідай аднаго з вытворцаў. Гэта дасць магчымасць вырашыць усе праблемы завода ў Гатаве. "У нас 78 спажыўцоў скуры. А вы хочаце сыравіну аддаць аднаму. Дзе тут добрасумленная канкурэнцыя?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Генеральны дырэктар Мінскага вытворчага гарбарнага аб'яднання Вольга Паліціка заявіла, што прадпрыемства можа забяспечыць айчынных спажыўцоў сыравінай. Але развіццю завода перашкаджаюць Br8 млн запазычанасці, што "вісяць на шыі", перад мясакамбінатамі за пастаўленую сыравіну.

На прадпрыемстве Прэзідэнт азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці скураных тавараў, узорамі вырабляемай прадукцыі і гатовымі вырабамі з яе. Затым кіраўнік дзяржавы правёў на заводзе імправізаваную нараду.

"Настаў час адказваць - вы ўносіце прапановы, якія выключаюць прынятыя рашэнні. Ні адно з даручэнняў не выканана, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Вось яна галіна - на адным прадпрыемстве. Тут трэба перапрацаваць усе шкуры, якія ёсць у Беларусі. Вы перапрацавалі? Не. Вы забяспечылі скурсыравінай абутковую, мэблевую, галантарэю і іншае? Не забяспечылі".

Вяртаючыся да прапаноў урада, Прэзідэнт папрасіў не цямніць - размова ідзе аб прыватызацыі прадпрыемства. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што перш чым прадаць завод, неабходна ўзгадніць гэта рашэнне з працоўным калектывам, а затым з мясцовай уладай. Потым дакументы паступаюць ва ўрад, дзе прымаецца адпаведнае рашэнне. Затым яно ўносіцца на разгляд Прэзідэнту і ён зацвярджае альбо не зацвярджае яго.

Аднак работнікі завода ў Гатаве прагаласавалі супраць продажу прадпрыемства, у райвыканкама і аблвыканкама таксама знайшліся заўвагі да праекта. "На наш погляд, інвестар на гэта прадпрыемства патрэбны, але продаж аднаму з ігракоў рынку абмяжоўвае канкурэнцыю", - растлумачыў губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын.

Аляксандр Лукашэнка, заслухаўшы меркаванні ўсіх зацікаўленых бакоў, даручыў ураду падтрымаць завод у Гатаве: выдзеліць Br8-9 млн, каб прадпрыемства разлічылася перад мясакамбінатамі, і яшчэ $2 млн на першы этап будаўніцтва ачышчальных збудаванняў - без вырашэння гэтага пытання прадпрыемства таксама не зможа нармальна функцыянаваць. "Трэба разумець, што гэта наша прадпрыемства, і шкуры, якія яно купляе, таксама на нашых прадпрыемствах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Я прыеду праз год, і не дай бог гэта песня захаваецца", - папярэдзіў Прэзідэнт.

Грошы прадпрыемству дастануцца не дарма: завод узяў на сябе строгія абавязацельствы. "80 працэнтаў (скурсыравіны. - Заўвага БЕЛТА) вы павінны перапрацаваць, каб задаволіць патрэбнасці абутнікаў, мэбельшчыкаў, галантарэі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У час нарады кіраўнік дзяржавы заслухаў даклады аб рабоце іншых гарбарных заводаў і развіцці ў краіне гэтай галіны ў цэлым. Ён пацікавіўся, якія пытанні яшчэ застаюцца і якія неабходны рашэнні. Адказным службовым асобам былі дадзены адпаведныя даручэнні.

"І апошняе, на злобу дня. Усе хочуць паўнамоцтваў. Гэта ўрада і губернатара рашэнне павінна было быць (па гарбарным заводзе ў Гатаве. - Заўвага БЕЛТА). Вы хочаце паўнамоцтваў, а адказнасці не несяце. Вы павінны былі глыбока прапрацаваць гэта пытанне ва ўрадзе і ўнесці прапановы. І забудзьце: "А, мы цяпер паглядзім, як яна зробіць ці не". Ад працоўнага калектыву, старшыні райвыканкама да ўрада - пракантраляваць усё жалезна", - падагульніў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі