Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Jun 2022

Не толькі гандаль і пастаўкі. Лукашэнка прапанаваў Курскай вобласці супрацоўніцтва пад ключ

Не толькі гандаль і пастаўкі. Лукашэнка прапанаваў Курскай вобласці супрацоўніцтва пад ключ

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова не толькі развіваць гандаль з Курскай вобласцю Расіі, але і рэалізоўваць у гэтым рэгіёны праекты пад ключ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Расіі Раманам Старавойтам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няхай мы не дасягнулі вялікіх вышынь у тавараабароце (гэта 205-210 мільёнаў долараў), але ўсё ж такі мы бачым значны прырост, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Нюанс адзін: у нас адмоўнае сальда. Але мы гатовы нівеліраваць гэты недахоп. Галоўнае, ёсць чым".

Асаблівую ўвагу, падкрэсліў Прэзідэнт, неабходна сканцэнтраваць на найбольш перспектыўных напрамках узаемадзеяння: будаўніцтве, прамысловай кааперацыі, аграпрамысловым комплексе. "Мы зацікаўлены ў нарошчванні паставак у ваш рэгіён кар'ернай тэхнікі, грузавых аўтамабіляў, сельгастэхнікі, будаўнічай, дарожнай", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Курская вобласць мае намер увайсці ў топ-10 расійскіх рэгіёнаў у сферы ўстойлівага развіцця. Беларускі бок гатовы аказаць садзейнічанне ў дасягненні гэтай задачы, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы гатовы вам аказваць паслугі па капітальным рамонце жылля, праектаванні, правядзенні інжынерных работ. Гатовы будаваць пад ключ. Гатовы пастаўляць ліфтавае абсталяванне", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, бакі могуць паспяхова дапаўняць адзін аднаго ў галіне аграпрамысловага комплексу, уключаючы перапрацоўку прадукцыі, сельгасмашынабудаванне, племянную справу, расліводства і насенняводства. "Мы з задавальненнем падключымся да рэалізацыі гэтых праектаў у вашым рэгіёне, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Гатовы прадставіць сучасныя тэхналогіі і абсталяванне па водаачыстцы, водаадвядзенні. Чыстая вада - гэта здароўе чалавека. У Беларусі гэта праграма паспяхова рэалізуецца. Калі трэба, мы можам падключыцца і да рэалізацыі такіх напрамкаў на вашай тэрыторыі".

"Усё, што я называў, мы гатовы рабіць пад ключ. Не проста гандляваць, пастаўляць нешта ў вашу вобласць. Не без гэтага, вядома. Але вы павінны разумець і ведаеце, што прадаць - гэта адно. А вось стварыць сумесную вытворчасць, спраектаваць, пабудаваць нешта патрэбнае з сацыяльных, прамысловых аб'ектаў пад ключ - мы можам за гэта ўзяцца і гатовы несці за гэта адказнасць. Па цане - якасці канкурэнтаў нам нават у свеце цяжка будзе знайсці", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, адкуль у беларускіх будаўнікоў такія перавагі: "Усе хочуць зарабіць вялікую суму, хутчэй пабудаваць, няважна як. Мы - людзі адказныя, у нас магутнейшы дзяржаўны сектар. Мы яго не развалілі. А з прычыны таго, што дзяржава стаіць за спінай дзяржкампаній, будаўнічых трэстаў, яна і нясе адпаведную адказнасць на дзяржаўным узроўні".

"Словам, калі вы вырашыце працаваць з Беларуссю, я вам магу гарантаваць поўную адказнасць нашых кампаній, і прыватных, і дзяржаўных. Гатовы адказваць за іх работу на вашай зямлі", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі