Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Aug 2020

"Не пад націскам і не праз вуліцу" - Лукашэнка аб перадачы паўнамоцтваў і змяненні Канстытуцыі


Фота з архiва

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае ажыццяўляць пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў у краіне праз канстытуцыйны працэс, а не праз вулічныя акцыі. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з работнікамі МЗКЦ.

Прэзідэнт нагадаў, што цяпер вядзецца работа над варыянтамі змянення Канстытуцыі краіны, якія прадугледжваюць пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў. "Нельга гэту Канстытуцыю аддаваць незразумела каму. Таму што будзе бяда. Я гэтага больш за ўсё баюся", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што гатовы ў гэтым плане падзяліцца прэзідэнцкімі паўнамоцтвамі. "Канстытуцыя новая патрэбна. Два варыянты мне прапанавалі. Я іх адхіліў, таму што яны мала адрозніваюцца ад гэтай. Ідзе работа над трэцім варыянтам. Прыходзьце, сядайце - і працуем над Канстытуцыяй. Выносім на рэферэндум, прымаем Канстытуцыю, і я вам свае паўнамоцтвы па Канстытуцыі перадам. Але не пад націскам і не праз вуліцу!", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Так, я ж не святы. Вы ведаеце маю строгасць. Вы ведаеце, што калі б не было строгасці, не было б краіны. Вы дакладна ведаеце, што я вашых дзяцей не пакрыўджу і краіну нікому не аддам. Гэта галоўнае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Я не вечны. Але калі вы загубіце першага Прэзідэнта, вы будзеце губіць, як у суседніх краінах, усіх астатніх. Беларусы не павінны гэтага рабіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі