У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Лют 2016

Наземны комплекс кіравання спадарожнікам "Белінтэрсат-1" афіцыйна ўвядуць у дзеянне 12 красавіка

Наземны комплекс кіравання спадарожнікам

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наземны комплекс кіравання спадарожнікам "Белінтэрсат-1" афіцыйна ўвядуць у дзеянне 12 красавіка. Аб гэтым сёння далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наземны комплекс кіравання спадарожнікам створаны на тэрыторыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, персанал падрыхтаваны. Афіцыйны старт рабоце комплексу будзе дадзены 12 красавіка пасля планавых арбітальных выпрабаванняў спадарожніка.

Цяпер па "Белінтэрсаце-1" праводзяцца наладачныя, карэкціровачныя работы. Усе яго сістэмы знаходзяцца ў спраўным стане. З 1 красавіка ён паступіць у кіраванне беларускім бокам.

Паслугі сувязі, якія дзякуючы спадарожніку прадаставіць Нацыянальная сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання, будуць запатрабаваны як у Беларусі, так і за мяжой. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Кітай ужо заключыў з беларускім бокам дагавор на выкарыстанне 15-20 працэнтаў рэсурсу спадарожніка. "Мы плануем праз некалькі гадоў атрымаць добры прыбытак ад работы нашага спадарожніка", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь даўно заслужыла права называць сябе касмічнай дзяржавай. Раней быў запушчаны спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Атрыманыя з яго дапамогай здымкі сталі адным з артыкулаў беларускага экспарту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс