Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Ліс 2018

Настасся Пракапенка ўдастоена прыза "Лепшая пяціборка года" па версіі UIPM

Настасся Пракапенка ўдастоена прыза
Фота Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Настасся Пракапенка ўдастоена прыза "Лепшая пяціборка года" (Best Senior Female Pentathlete) па версіі Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я (UIPM), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я.

Уручэнне ўзнагароды адбылося ў час кангрэса Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я ў Лімасоле (Кіпр). Узнагароджанне беларускі праводзіў прэзідэнт Федэрацыі сучаснага пяцібор'я Расіі, віцэ-прэзідэнт UIPM Вячаслаў Аамінаў. Лепшым спартсменам (пяціборцам года) прызнаны Чон Ун Тхэ з Рэспублікі Карэя.

У сезоне 2018 года Настасся Пракапенка перамагла на чэмпіянаце свету ў Мексіцы ў індывідуальным заліку і эстафеце. Спартсменцы таксама быў уручаны бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Настасся Пракапенка заняла першае месца і на прэстыжным турніры па пяцібор'і "Кубак Крамля".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі