Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Лют 2015

"Нармандская чацвёрка" вядзе перагаворы ў Мінску ўжо амаль 13 гадзін

"Нармандская чацвёрка" вядзе перагаворы ў Мінску ўжо амаль 13 гадзін12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Нармандская чацвёрка" вядзе перагаворы ў Мінску ўжо амаль 13 гадзін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спачатку прэзідэнты Расіі Уладзімір Пуцін, Украіны Пётр Парашэнка, Францыі Франсуа Аланд і канцлер ФРГ Ангела Меркель сустракаліся ў вузкім складзе. Пасля амаль дзвюх гадзін перагавораў лідары краін "нармандскай чацвёркі" выйшлі на сумеснае фатаграфаванне, у якім прыняў удзел і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пасля адбыліся перагаворы ў пашыраным складзе, якія доўжыліся амаль паўтары гадзіны. Потым кіраўнікі дзяржаў прадоўжылі сустрэчу ва ўсечаным фармаце.

Больш як 500 журналістаў акрэдытаваны для асвятлення сустрэчы кіраўнікоў "нармандскай чацвёркі" ў МінскуНа перагаворах "нармандскай чацвёркі" працуюць больш як 500 журналістаў. У прыватнасці, для асвятлення сустрэчы акрэдытаваны прадстаўнікі вядучых сусветных СМІ з Расіі, ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Кітая, Кубы. Мерапрыемства таксама асвятляюць журналісты з Украіны, Японіі, Чэхіі, Польшчы, Катара, Нідэрландаў, Іспаніі, Грузіі, Нарвегіі, Швейцарыі, Італіі.

Больш як 500 журналістаў акрэдытаваны для асвятлення сустрэчы кіраўнікоў "нармандскай чацвёркі" ў МінскуПаралельна ў Мінску пры пасрэдніцтве Расіі і АБСЕ праходзяць перагаворы прадстаўнікоў бакоў украінскага канфлікту ў фармаце кантактнай групы.

Па выніках перагавораў "нармандскай чацвёркі" і кантактнай групы па Украіне можа быць прыняты ўзгоднены дакумент.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі