Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Лют 2015

"Нармандская чацвёрка" ў поўным складзе сабралася ў Палацы Незалежнасці на перагаворы па Украіне


11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Нармандская чацвёрка" ў поўным складзе сабралася ў Палацы Незалежнасці на перагаворы па Украіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Да прэзідэнтаў Украіны і Францыі Пятра Парашэнкі і Франсуа Аланда, канцлера Германіі Ангелы Меркель, якія раней прыбылі на перагаворы, далучыўся Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. У Палацы Незалежнасці замежных лідараў вітаў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

"Нармандская чацвёрка" ў поўным складзе сабралася ў Палацы Незалежнасці на перагаворы па УкраінеПершым на перагаворы прыбыў украінскі Прэзідэнт, пасля чаго адбыліся двухбаковыя перагаворы паміж Пятром Парашэнкам і Аляксандрам Лукашэнкам.

У Палац Незалежнасці прыбылі Франсуа Аланд і Ангела МеркельПотым у Палац Незалежнасці адначасова прыбылі Франсуа Аланд і Ангела Меркель. Адбылася іх кароткая размова з Прэзідэнтам Беларусі.

Замежныя лідары на перагаворах у Мінску плануюць абмеркаваць прапановы па плане ўрэгулявання ўкраінскага крызісу."Нармандская чацвёрка" ў поўным складзе сабралася ў Палацы Незалежнасці на перагаворы па Украіне
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі