Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Ліс 2015

Інаўгурацыя Прэзідэнта Беларусі пройдзе 6 лістапада ў Палацы Незалежнасці

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўступлення на пасаду выбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 6 лістапада 2015 года. Упершыню інаўгурацыя будзе праходзіць у Палацы Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У зале ўрачыстых цырымоній Аляксандр Лукашэнка прынясе Прысягу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падпіша адпаведны Акт. Пасведчанне Прэзідэнта кіраўніку дзяржавы будзе ўручана ў прысутнасці больш як 1 тыс. запрошаных, сярод якіх вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, замежныя госці.

Потым урачыстыя святочныя мерапрыемствы перамесцяцца на плошчу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, дзе ваеннаслужачыя прынясуць клятву на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту. Пасля завяршэння цырымоніі перад кіраўніком дзяржавы ўрачыстым маршам пройдзе рота ганаровай варты.

З месца правядзення мерапрыемстваў будзе весціся прамая трансляцыя па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Яна пачнецца ў 12.00 (па мінскім часе).

Акрамя таго, з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт "Разам у новы дзень". На галоўнай сцэне краіны выступяць дарослыя і дзеці, таленавітыя самародкі з глыбінкі і вядомыя беларускія артысты, а таксама праслаўленыя землякі, якія жывуць у розных краінах свету, але аб'яднаны любоўю да роднай Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі