Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Ліс 2015

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пройдзе сёння ў Палацы Незалежнасці

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пройдзе сёння ў Палацы Незалежнасці6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца сёння ў Палацы Незалежнасці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Палацы Незалежнасці інаўгурацыя будзе праходзіць упершыню. У зале ўрачыстых цырымоній Аляксандр Лукашэнка прынясе Прысягу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падпіша адпаведны Акт. Пасведчанне Прэзідэнта кіраўніку дзяржавы будзе ўручана ў прысутнасці больш як 1 тыс. запрошаных, сярод якіх вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, замежныя госці.

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пройдзе сёння ў Палацы НезалежнасціПотым урачыстыя святочныя мерапрыемствы перамесцяцца на плошчу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, дзе ваеннаслужачыя прынясуць клятву на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту. Пасля завяршэння цырымоніі перад кіраўніком дзяржавы ўрачыстым маршам пройдзе рота ганаровай варты.

З месца правядзення мерапрыемстваў будзе весціся прамая трансляцыя па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Яна пачнецца ў 12.00 (па мінскім часе).

Акрамя таго, з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт "Разам у новы дзень". На галоўнай сцэне краіны выступяць дарослыя і дзеці, таленавітыя самародкі з глыбінкі і вядомыя беларускія артысты, а таксама праслаўленыя землякі, якія жывуць у розных краінах свету, але аб'яднаны любоўю да роднай Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі