Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Лют 2016

МЗС Беларусі вітае рашэнне ЕС аб адмене большасці санкцый

МЗС Беларусі вітае рашэнне ЕС аб адмене большасці санкцый

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Беларусі вітае рашэнне Савета Еўрасаюза аб адмене большасці санкцый у адносінах да беларускага боку, гаворыцца ў каментарыі начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка, паведамляе БЕЛТА.

"Вітаем сённяшняе рашэнне Савета міністраў замежных спраў Еўрапейскага саюза аб адмене большасці абмежавальных мер у адносінах да Беларусі і актывізацыі супрацоўніцтва з нашай краінай", - заявіў Дзмітрый Мірончык.

Ён дадаў, што гэта рашэнне - важны этап на шляху поўнай нармалізацыі адносін і адкрывае новыя магчымасці для пашырэння разнапланавага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, вывядзення яго на якасна іншы ўзровень.

"Перакананы, што гэта адпавядае інтарэсам Беларусі, Еўрасаюза і ўсяго Еўрапейскага рэгіёна ў цэлым. Прынятае рашэнне Савета ЕС наглядна сведчыць аб тым, што менавіта дыялог з'яўляецца найбольш эфектыўным сродкам урэгулявання рознагалоссяў. Спадзяёмся, што яно будзе садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі. Гатовы ўнесці свой уклад у гэты працэс", - адзначыў прадстаўнік МЗС.

Дзмітрый Мірончык дадаў, што Беларусь адкрыта да прадаўжэння канструктыўнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам і яго краінамі-членамі па ўсіх пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі