Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

31 Жнв 2021

"Мытня ў гэтым годзе спрацавала станоўча" - Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню ДМК


31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння рабочую сустрэчу са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімірам Арлоўскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павінен сказаць, што сістэма, якую вы ўзначальваеце, спрацавала ў гэтым годзе - пакуль - станоўча. Паводле даных, паводле тых лічбаў, якія вы прадставілі, працуем станоўча. Дай бог, вытрымаць гэта на працягу бягучага года", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што, нягледзячы на існуючыя складанасці, у тым ліку санкцыйны націск, на 12 працэнтаў павялічыўся паток праз мытную граніцу грузавых транспартных сродкаў. "Гэта добрая тэндэнцыя", - звярнуў ёй увагу.

"За 8 месяцаў на 100 тысяч грузавікоў больш праехала праз граніцу, чым у мінулым годзе", - удакладніў Уладзімір Арлоўскі.

"Думаю, што да канца года можам яшчэ крыху і дабавіць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу яшчэ на адным моманце: мадэрнізацыя пунктаў пропуску. Паводле яго слоў, удасканальваць мытную інфраструктуру важна, асабліва калі ўлічваць пастаянны рост грузапатоку. "Як ідуць справы на граніцы з будаўніцтвам гэтых пунктаў пропуску? Гэта вельмі важна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Уладзімір Арлоўскі праінфармаваў Прэзідэнта аб выніках вырашэння пастаўленых задач. Паводле яго слоў, усе даручэнні кіраўніка дзяржавы выконваюцца. "Не толькі наша інфраструктура дае магчымасць павелічэння патоку (грузавога транспарту. - Заўвага БЕЛТА), але і нашы тэхналогіі. Мы стараемся афармляць хутка, не прыдзірацца. У нас 94 працэнты ўсяго транзітнага патоку на граніцы афармляецца на працягу 10 хвілін", - заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Як расказалі ў ДМК, на 27 жніўня ў рэспубліканскі бюджэт паступіла Br6,4 млрд плацяжоў, якія кантралююцца камітэтам. Пералічаная сума на 25 працэнтаў большая, чым за аналагічны перыяд 2020 года.

На 12 працэнтаў вырас паток праз мытную граніцу грузавых транспартных сродкаў (амаль 1,6 млн). Аб'ём тавараў, перавезеных аўтамабільных транспартам, павялічыўся на 11 працэнтаў і склаў 21 млн т.

У бюджэт ад праваахоўнай дзейнасці мытных органаў паступіла каля Br23 млн  - гэта больш як на 62 працэнты вышэй за паказчыкі мінулага года. Выяўлена 335 фактаў незаконнага перамяшчэння наркотыкаў (за аналагічны перыяд 2020 года - 207 выпадкаў). З незаконнага абароту выключана звыш 433 кг наркотыкаў, што ў пяць разоў больш, чым у мінулым годзе.

У гэтым годзе прадоўжылася ўдасканаленне мытнай інфраструктуры. Асноўная частка сродкаў была накіравана на рэканструкцыю пункту пропуску "Верхні Церабяжоў". Яго прапускная здольнасць павялічылася ў 3,5 раза і склала 900 аўтамабіляў у суткі. Аб эфектыўнасці праводзімай мадэрнізацыі інфраструктуры сведчыць паступовае павелічэнне прапускной здольнасці пунктаў пропуску: калі ў 2002 годзе яна складала 11 тыс. аўто ў суткі, то на пачатак 2021 года гэты паказчык дасягнуў 32 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі