Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Dec 2020

"Мы немагчымае зрабілі, але трэба б яшчэ чуць-чуць" - Лукашэнка ацаніў эканамічныя вынікі Мінскай вобласці


17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Турчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы кіраўніка дзяржавы з губернатарам закраналіся ў асноўным дзве тэмы - эканамічныя паказчыкі работы Мінскай вобласці і сітуацыя ў рэгіёне з каранавірусам.

Як далажыў Аляксандр Турчын, паводле папярэдніх даных, за 11 месяцаў бягучага года валавы рэгіянальны прадукт вобласці зафіксаваны на ўзроўні 99,9 працэнта. "Такая лічба быццам высокая, але крыўдная: недацягнулі 0,1 працэнта да 100 працэнтаў. Але тым не менш на пачатак года ў нас быў 91 працэнт, а цяпер 99,9 працэнта, значыць, за гэты час вобласць прыбавіла. Мы асцярожна прагназуем, што на ўзровень мінулага года па выніках года павінны выйсці", - сказаў губернатар.

"Ну, дай бог, - адрэагаваў Прэзідэнт. - Адну дзясятую працэнта недацягваеце... Але снежань яшчэ ў нас ёсць. Быццам бы і нядрэнна. Але, як эканаміст, ты ж разумееш, што нам патрэбны вынік, таму што спадзявацца, што будучы год у нас будзе добры, нельга. Вы бачыце, што ў нас адбываецца навокал. Таму будзем лічыць, што мы немагчымае зрабілі, але трэба было б яшчэ чуць-чуць".

Што датычыцца сітуацыі з захваральнасцю на каранавірус у Мінскай вобласці, то ёсць падставы меркаваць, што рэгіён выйшаў на так званае плато. "Паводле нашых ацэнак, мы завяршаем другі тыдзень ужо, як медыкі кажуць, на плато. Прыросту няма. І па пнеўманіях, і па выяўленых хворых мы знаходзімся прыблізна на адным узроўні: ні росту, ні зніжэння", - праінфармаваў кіраўніка дзяржавы Аляксандр Турчын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі