Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Крс 2021

Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб пачатку трэцяй хвалі COVID-19 у Беларусі

Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб пачатку трэцяй хвалі COVID-19 у Беларусі
Фота з архiва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалася трэцяя хваля COVID-19, паведаміла журналістам начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас у рэспубліцы пачынаецца чарговы ўздым захваральнасці на інфекцыю COVID-19 - мы гэта называем пачаткам трэцяй хвалі", - сказала Іна Карабан.

Разам з тым яна заўважыла, што няма такога моцнага росту захваральнасці, як гэта назіралася ў час папярэдніх дзвюх хваль. "Рост паступовы, са штотыднёвым невялікім прыростам. Але ён прыкметны, таму мы аб'яўляем аб пачатку трэцяй хвалі", - дадала начальнік аддзела.

Іна Карабан звярнула ўвагу на важнасць выканання мер прафілактыкі: нашэння масак у месцах масавага скопішча людзей і там, дзе немагчыма захаваць фізічнае дыстанцыраванне. Таксама неабходна абмежаваць свае кантакты. Цяпер дастаткова цёплае надвор'е, таму ёсць магчымасць часцей праводзіць час на свежым паветры.

У бліжэйшы час у арганізацыі аховы здароўя паступіць вакцына "Спадарожнік V", якую разлівае прадпрыемства "Белмедпрэпараты", пачнецца масавая вакцынацыя насельніцтва. Прышчапіцца змогуць усе жадаючыя.

"Вакцынацыя з'яўляецца спецыфічным сродкам прафілактыкі, яна дасць магчымасць засцерагчы ад цяжкіх форм захворвання, - звярнула ўвагу Іна Карабан. - Цяпер у рэспубліцы цыркулюе і брытанскі вірус, які не вельмі лёгка праходзіць, асабліва для людзей пажылога ўзросту, з аслабленым імунітэтам, хранічнай паталогіяй".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі