У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Лют 2015

Мінск прыняў міжнародную эстафету ў гонар 70-годдзя Перамогі

Мінск прыняў міжнародную эстафету ў гонар 70-годдзя Перамогі

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск прыняў міжнародную "Эстафету Перамогі" ўздоўж граніц дзяржаў - удзельніц СНД у гонар 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Урачыстыя мерапрыемствы адбыліся сёння каля манумента Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння на святым для ўсіх нашых грамадзян месцы - плошчы Перамогі - мы пацвярджаем, што наш абавязак - абараняць тыя каштоўнасці, якія з'яўляюцца для нас асноватворнымі. Няхай і далей эстафета ўносіць свой уклад у захаванне і ўмацаванне нашай галоўнай каштоўнасці - адзінства і з'яднанасці народаў, а яе сімвал пранясе па знешніх граніцах краін СНД ідэю, што толькі мір і згода, узаемадзеянне і ўзаемадапамога з'яўляюцца надзейным фундаментам дабрабыту любой краіны", - адзначыў у сваім выступленні старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў.

Мінск прыняў міжнародную эстафету ў гонар 70-годдзя ПерамогіЯк растлумачылі ў пагранведамстве, правядзенне эстафеты стала добрай традыцыяй. У гэтым годзе яна стала адным з першых вялікіх мерапрыемстваў, якое праводзіцца ў краінах СНД і прымеркавана да святкавання 70-годдзя Перамогі. Эстафета праходзіць па тэрыторыі дзевяці дзяржаў Садружнасці. Ініцыятыву таксама падтрымала Манголія.

Эстафетная група Дзяржпагранкамітэта з шасці чалавек пад камандаваннем палкоўніка Сяргея Касачука прайшла ўжо ўздоўж дзяржаўнай граніцы Беларусі па ўчастках Брэсцкай пагранічнай групы, Пінскага пагранічнага атрада, Мазырскага пагранічнага атрада і Гомельскай пагранічнай групы. Затым яна адправіцца ў Гродзенскую і Віцебскую вобласці. Эстафету перададуць Расіі 18 лютага 2015 года. Завяршэнне "Эстафеты Перамогі" намечана на май.

Ва ўрачыстым мітынгу ў Мінску таксама прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы" генерал-маёр у адстаўцы Мікалай Кохан і старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі протаірэй Сергій Кузьмянкоў. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянкі да манумента Перамогі.Мінск прыняў міжнародную эстафету ў гонар 70-годдзя Перамогі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс