Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Врс 2017

Мінск і ЕАК падпісалі кантракт на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе

Мінск і ЕАК падпісалі кантракт на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск і выканкам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) падпісалі сёння ў НАК Беларусі кантракт на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпіс пад дакументам, які змяшчае асноўныя прынцыпы і аспекты арганізацыі і правядзення маштабнага спартыўнага форуму, паставілі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і выконваючы абавязкі прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч, а таксама міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч, дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін, генеральны сакратар Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Рафаэле Паньёцы. У кантракце змешчана інфармацыя аб продажы білетаў, размяшчэнні, акрэдытацыі і прыёме гасцей, правядзенні цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

У праграму спаборніцтваў увайшлі 15 відаў спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, футбол пляжны. Атлеты разыграюць у Мінску 189 камплектаў узнагарод у 23 спартыўных дысцыплінах.

У ходзе II Еўрапейскіх гульняў некалькі відаў спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Ліцэнзіі плануецца разыграць у бадмінтоне, боксе, веласіпедным спорце, веславанні на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкай атлетыцы, стральбе з лука, кулявой і стэндавай стральбе, настольным тэнісе.

Спаборніцтвы II Еўрагульняў пройдуць у спарткомплексе "Мінск-Арэна" (акрабатыка, аэробіка, веласпорт - трэк, спартыўная і мастацкая гімнастыка, скачкі на батуце), на стадыёне "Дынама" (лёгкая атлетыка, цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрагульняў), у "Чыжоўка-Арэне" (дзюдо, каратэ), у Палацы спорту (самба, барацьба грэка-рымская, вольная, жаночая), на вяслярным канале ў Заслаўі (веславанне на байдарках і каноэ), у Палацы тэніса (настольны тэніс), у спарткомплексе "Уручча" (бокс), спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club (бадмінтон), спартыўна-стралковым комплексе імя маршала С.Цімашэнкі, (стральба кулявая), у САК "Алімпійскі" (футбол пляжны, стральба з лука), у спартыўна-стралковым комплексе Sporting Club (стральба стэндавая). Palova Arena каля Палаца спорту прыме спаборніцтвы па баскетболе 3x3.

Права правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе Беларусь атрымала на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі ЕАК, якое адбылося ў кастрычніку 2016-га ў Мінску. У час правядзення Еўрагульняў чакаецца прыбыццё ў беларускую сталіцу і ўдзел у спартыўных і іншых мерапрыемствах больш як 4 тыс. спартсменаў.

Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі з 12 па 28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку. Беларускія спартсмены на I Еўрагульнях заваявалі 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У неафіцыйным агульнакамандным медальным заліку Беларусь заняла 7-е месца.

Аб'яўлены адкрыты конкурс на распрацоўку талісмана Еўрагульняў-2019 у Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі