Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Лют 2015

Мясніковіч: Патэнцыял дэпутацкага корпуса павінен быць выкарыстаны на поўную магутнасць

Мясніковіч: Патэнцыял дэпутацкага корпуса павінен быць выкарыстаны на поўную магутнасць

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патэнцыял дэпутацкага корпуса павінен быць выкарыстаны на поўную магутнасць, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэпутатамі Калінкавіцкага, Лоеўскага, Акцябрскага і Рэчыцкага раённых Саветаў дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Патэнцыял дэпутацкага корпуса павінен быць выкарыстаны на поўную магутнасць. У гэтым мне бачыцца галоўная мэта нашай сустрэчы. У краіне 19 тыс. дэпутатаў. Гэта вялікая сіла і лепшыя людзі нашай краіны", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі. Ён нагадаў, што дэпутатам насельніцтва аказвае давер. Таму яны павінны задаваць самі сабе пытанні: наколькі эфектыўная наша работа, наколькі яна апраўдала чаканні нашых выбаршчыкаў, насельніцтва?

"Часам даводзіцца чуць, што пра выбаршчыка ўспамінаюць напярэдадні выбараў. Гэта няпраўда. У краіне ёсць сістэма работы з насельніцтвам. Яна дзейнічае і дастаткова эфектыўная, выбудавана і ў вертыкальным, і гарызантальным напрамках. Але жыццё разнастайнае. Запатрабаванні людзей змяняюцца пастаянна. Таму ўлада павінна пастаянна ўдасканальваць сваю работу з насельніцтвам, каб ведаць аб усіх праблемах, якія існуюць у штодзённым жыцці, на прадпрыемствах", - дадаў спікер. Ён адзначыў, што часта пры пошуку рашэння тых ці іншых задач ускладаецца надзея на экспертаў, розных спецыялістаў, аднак без уліку меркавання насельніцтва рашэнне можа быць "у многім віртуальным".

На думку Міхаіла Мясніковіча, дэпутат - гэта сувязное звяно ўлады і народа. "Трэба, каб гэта звяно было моцным", - падкрэсліў старшыня. Таксама дэпутатам неабходна быць у цесным кантакце з мясцовай выканаўчай уладай. Калі не будзе ўзаемаразумення паміж мясцовым выканкамам і Саветам дэпутатаў, то могуць быць "непатрэбныя страты", лічыць Міхаіл Мясніковіч. Ён дадаў, што "дэпутат не павінен праходзіць тыя недахопы, якія ёсць у рабоце адміністрацыі прадпрыемства і калег".

Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што 9 лютага прыме ўдзел у рабоце сесіі Гомельскага аблсавета. "Будзе сур'ёзная размова аб сітуацыі, аб недахопах у рабоце Гомельшчыны", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі