У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Лют 2016

Максім Мірны і Трэт Х'юі выйгралі тэнісны турнір у Акапулька

Максім Мірны і Трэт Х'юі выйгралі тэнісны турнір у Акапулька

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны і філіпінскі тэнісіст Трэт Х'юі сталі пераможцамі парнага разраду на турніры ў мексіканскім Акапулька (прызавы фонд - $1,4 млн). Гэта іх першы сумесны тытул на турнірах пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, а Мірнага - 49-ы за кар'еру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным матчы беларуска-філіпінскі тандэм, пасеяны пад чацвёртым нумарам сустракаўся з аўстрыйска-нямецкім дуэтам Александэр Пея / Філіп Петцшнер і атрымаў перамогу ў двух сэтах - 7:6 (7:5), 6:3).

Максім Мірны і Трэт Х'юі выйгралі тэнісны турнір у АкапулькаНа шляху да фіналу Мірны і Х'юі перамаглі аўстралійскіх тэнісістаў Крыса Гучыёне і Бернарда Томіча - 4:6, 6:3, 14:12, потым узялі верх над польска-мексіканскім дуэтам Марыуш Фірстэнберг / Сант'яга Гансалес - 7:5, 6:2, а ў паўфінале адолелі ў трохсэтавым матчы першую пару турніру калумбійцаў Хуана-Себасцьяна Кабаля і Роберта Фараха - 4:6, 6:3, 10:7.

Максім Мірны другі раз гуляў у фінале турніру ў Акапулька. У 2014 годзе ён разам з іспанскім тэнісістам Фелісіяна Лопесам уступіў аўстралійцу Мэцью Эбдану і паўднёваафрыканцу Кевіну Андэрсану (3:6, 3:6).

Максім Мірны і Трэт Х'юі выйгралі тэнісны турнір у АкапулькаУсяго за доўгую спартыўную кар'еру 38-гадовы Максім Мірны 92 разы выступаў у фіналах парных турніраў пад эгідай АТП з рознымі партнёрамі, дабіўшыся 49 перамог. Да цяперашняга поспеху Мірны заваяваў свой апошні тытул у кастрычніку 2013 года ў Пекіне ў тандэме з румынам Х.Тэкау.

У вырашальным паядынку адзіночнага разраду аўстрыйскі тэнісіст Дамінік Цім (15-ы нумар сусветнага рэйтынгу) абыграў аўстралійца Бернарда Томіча (21) - 7:6 (8:6), 4:6, 6:3.

У жанчын перамогу святкавала амерыканская тэнісістка Слоан Стывенс (24), якая перамагла ў фінале славачку Дамініка Цыбулкаву (66) - 6: 4, 4: 6, 7: 6 (7: 5). Пераможца ў другім раўндзе гэтага турніру абыграла беларускую тэнісістку Вольгу Гаварцову (89) - 6: 4, 6: 1. Другая фіналістка Дамініка Цыбулкава ў другім раўндзе павінна была сустрэцца з Вікторыяй Азаранка (14), але беларуска не змагла выйсці на корт з-за травмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс