Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Лют 2016

Максім Гусцік заняў другое месца, Аляксандра Раманоўская - трэцяе на этапе Кубка свету ў Раўбічах

Максім Гусцік заняў другое месца, Аляксандра Раманоўская - трэцяе на этапе Кубка свету ў Раўбічах

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У "Раўбічах" завяршыўся заключны этап Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы. Па яго выніках беларусы заваявалі два медалі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах мужчын беларус Максім Гусцік заняў другое месца, а ў жанчын Аляксандра Раманоўская апынулася на трэцім радку падагульняючага пратакола.

 Пераможцай этапу ў Раўбічах у жанчын стала амерыканка Эшлі КолдуэлПераможцай этапу ў Раўбічах у жанчын стала амерыканка Эшлі Колдуэл, якая выдатна выканала свой скачок у суперфінале, - 103,27 бала. Другое месца ў аўстралійкі Даніэлы Скот - 96,93 ачка. Трэцяе месца ў Аляксандры Раманоўскай - 80,33 бала. За крок ад п'едэстала (чацвёртае месца) спынілася беларуска Ганна Гуськова - 75,11 бала.

Бронзавы прызёр этапу Кубка свету Аляксандра РаманоўскаяПасля ўзнагароджання бронзавы прызёр этапу Кубка свету Аляксандра Раманоўская расказала, што не чакала такога высокага рэзультату. "Заўсёды вельмі хвалююся, калі выступаю дома. Стаю на схіле перад пачаткам выканання скачка і ўяўляю, што знаходжуся не ў Раўбічах. Вельмі рада сваёй бронзавай узнагародзе. Я сваю праграму выканала без памылак і апынулася на п'едэстале", - адзначыла беларуская спартсменка.

У спаборніцтвах сярод мужчын нечакана першым стаў амерыканец Крыстафер ЛілісУ спаборніцтвах сярод мужчын нечакана першым стаў амерыканец Крыстафер Ліліс, абедзве яго спробы ў фінале былі ўдалымі, што дало магчымасць атрымаць 111,78 бала. Беларус Максім Гусцік выканаў скачок у суперфінале, як прызнаўся сам спартсмен, выдатна, але апярэдзіць прадстаўніка ЗША яму не ўдалося - 109,50 бала. Бронзавым прызёрам стаў Ілья Бураў з Расіі - 104,07 бала. Другі беларускі лыжны акрабат Станіслаў Гладчанка заняў чацвёртае месца - 83,02 бала.

У спаборніцтвах мужчын беларус Максім Гусцік заняў другое месцаДля Максіма Гусціка прызавое месца на этапах Кубка свету ў сезоне 2015/2016 стала другім. Раней беларус атрымаў перамогу на этапе Кубка свету ў Пекіне.

У "Раўбічах" завяршыўся заключны этап Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы"Прыемна апынуцца ў прызёрах на родным схіле, дзе шмат трэніраваўся і раней не выйграваў медалёў. Перамог амерыканец, які ў адрозненне ад больш вопытных сапернікаў у вырашальнай спробе не стаў рызыкаваць, усё добра зрабіў у паветры, удала прызямліўся. Мы ж, больш вопытныя спартсмены, стараліся паказаць складаныя скачкі, што і паўплывала на ацэнкі. Я рызыкаваў, паколькі неабходна было ўзняцца вышэй у падагульняючым пратаколе і апынуцца ў тым ліку ў прызёрах агульнага заліку Куба свету. Выступленнем у Раўбічах задаволены, але сезонам не вельмі. Мне пад сілу было выйграць агульны залік Кубка свету", - пракаменціраваў пасля выступлення Максім Гусцік.

У "Раўбічах" завяршыўся заключны этап Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцыУ агульным заліку Кубка свету ў мужчын перамогу святкаваў Аляксандр Абраменка з Украіны - 310 ачкоў, Максім Гусцік стаў другім - 276 балаў, трэцяе месца ў расіяніна Пятра Мядуліча - 244 балы. У жанчын Вялікі крыштальны глобус па выніках сезону ў лыжных акрабатаў дастаўся амерыканцы Эшлі Колдуэл - 409 ачкоў, аўстралійка Даніэла Скот стала другой - 325 ачкоў, расіянка Аліна Грыднёва на трэцяй пазіцыі - 247 ачкоў. Беларуска Аляксандра Раманоўская па выніках Кубка свету ўвайшла ў дзясятку лепшых, размясціўшыся на дзявятым месцы, - 206 ачкоў. Ганна Гуськова завяршыла сезон на 11-м месцы ў агульным заліку - 190 балаў.У "Раўбічах" завяршыўся заключны этап Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі