Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Ліс 2017

Макей: Падагульняючая дэкларацыя саміту "Усходняга партнёрства" адпавядае чаканням Беларусі

Макей: Падагульняючая дэкларацыя саміту

24 лістапада, Брусель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Падагульняючая дэкларацыя саміту "Усходняга партнёрства" адпавядае чаканням Беларусі, накіравана ў будучае і не змяшчае канфрантацыйнай рыторыкі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках саміту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Саміт сапраўды адбыўся, і я лічу, што гэта быў адзін з самых паспяховых самітаў. Таму што ўпершыню за апошнія гады была прынята без асаблівых спрэчак заключная дэкларацыя саміту. Дэкларацыя, як мы ў свой час і прапаноўвалі партнёрам, адпавядае нашым чаканням, яна накіравана ў цэлым у будучае. У тым плане, што яна не змяшчае канфрантацыйнай рыторыкі, не накіравана супраць трэціх дзяржаў, якія таксама пільна глядзяць за развіццём ініцыятывы "Усходняе партнёрства", - сказаў міністр.

У цэлым, паводле слоў Уладзіміра Макея, саміт прайшоў на пазітыўнай ноце. "Мы зрабілі адпаведнае выступленне, у якім абазначылі наша бачанне перспектыў развіцця сітуацыі ў рэгіёне, перспектыў будаўніцтва светапарадку. Расказалі аб ініцыятывах, якія былі ў свой час вылучаны кіраўніком беларускай дзяржавы, і аб тым, чаму неабходна акцэнтаваць увагу на гэтых ініцыятывах і развіваць іх", - адзначыў ён.

Адбыўся таксама шэраг двухбаковых сустрэч міністра з кіраўнікамі дэлегацый краін ЕС і краін-партнёраў па ініцыятыве "Усходняе партнёрства", у час якіх абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковых адносін і ўзаемадзеянне з Еўрасаюзам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі