Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Apr 2016

Макей: Гадавіна аварыі на ЧАЭС нагадвае аб каштоўнасці чалавечага жыцця

Макей: Гадавіна аварыі на ЧАЭС нагадвае аб каштоўнасці чалавечага жыцця

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гадавіна аварыі на ЧАЭС нагадвае аб каштоўнасці чалавечага жыцця. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей 20 красавіка на адкрыцці ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку фотавыстаўкі "Чарнобыль: трагедыя, урокі, надзея", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Выстаўка арганізавана Беларуссю і прымеркавана да трыццатай гадавіны чарнобыльскай трагедыі. Звяртаючыся да прысутных, Уладзімір Макей назваў гадавіну трагедыі напамінам аб неабходнасці захавання ідэалаў, звязаных з каштоўнасцю чалавечага жыцця і з адказным стаўленнем да навакольнага асяроддзя. Такое стаўленне да памяці аб катастрофе патрабуе не толькі палітычных і эканамічных мер, але і простага чалавечага дыялогу, узаемаразумення, супрацоўніцтва і суперажывання, падкрэсліў міністр.

З прывітальным словам на адкрыцці выстаўкі выступіла намеснік генеральнага сакратара ААН, адміністратар Праграмы развіцця ААН Хелен Кларк. Яна падзякавала беларускаму боку за арганізацыю экспазіцыі напярэдадні яе хуткага візіту ў Мінск. Як каардынатар міжнароднага ўзаемадзеяння па Чарнобылі Хелен Кларк адзначыла важнасць работы Беларусі, Расіі і Украіны па захаванні чарнобыльскага вопыту ў інтарэсах сусветнай супольнасці.

Партнёрамі Беларусі ў арганізацыі мерапрыемства сталі амерыканскія няўрадавыя арганізацыі. На выстаўцы прадстаўлены работы амерыканскага фатографа Філіпа Гросмана, на якіх адлюстраваны сучасны стан зоны адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС. Цырымонію адкрыцця наведалі кіраўнікі і супрацоўнікі місій дзяржаў - членаў ААН у Нью-Ёрку, агенцтваў сістэмы ААН, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і амерыканскай грамадскасці.

У прэс-службе МЗС адзначылі, што фотаэкспазіцыя стала адным з цэлай серыі мерапрыемстваў у ААН, прымеркаваных да 30-годдзя чарнобыльскай катастрофы. Раней адбылося пасяджэнне Міжустаноўскай групы ААН па Чарнобылі з удзелам шэрагу краін і міжнародных арганізацый. Генеральная асамблея ААН 26 красавіка правядзе ўрачыстае памятнае пасяджэнне, прысвечанае гадавіне трагедыі. Беларусь таксама плануе арганізаваць круглы стол для разгляду міжнароднага чарнобыльскага вопыту ў кантэксце дзейнасці ААН па рэагаванні на тэхнагенныя аварыі.

У гэтыя дні міністр замежных спраў Беларусі знаходзіцца з рабочым візітам у Нью-Ёрку. Уладзімір Макей прыняў удзел у сустрэчы Усходнееўрапейскай рэгіянальнай групы ААН, старшынёй якой у красавіку выступае Беларусь. Удзельнікі сустрэчы адзначылі станоўчыя змяненні ў дзейнасці Генеральнай асамблеі ААН, а таксама важную ролю яе старшыні ў іх ініцыіраванні. Члены групы абмяняліся думкамі адносна шляхоў умацавання ролі і іміджу групы ў ААН, максімальнага выкарыстання яе патэнцыялу ў агульных інтарэсах дзяржаў - членаў ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі