Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Apr 2016

Макей: Беларусь мае намер актыўна падтрымліваць міжнароднае чарнобыльскае супрацоўніцтва

Макей: Беларусь мае намер актыўна падтрымліваць міжнароднае чарнобыльскае супрацоўніцтва

25 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь мае намер актыўна падтрымліваць міжнароднае чарнобыльскае супрацоўніцтва. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на палях міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За 30 постчарнобыльскіх гадоў Беларусь набыла ўнікальныя веды і вопыт па пераадоленні экалагічных, медыцынскіх і сацыяльных наступстваў катастрофы. "Мы дзелімся гэтымі ведамі і вопытам з нашымі партнёрамі і маем намер міжнароднае чарнобыльскае супрацоўніцтва актыўна падтрымліваць", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр выказаў упэўненасць, што рашэнні канферэнцыі будуць садзейнічаць умацаванню чарнобыльскага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, Беларусь разлічвае, што ў 2017 годзе пры падтрымцы ААН будзе дадзены старт новай важнай ініцыятыве па дасягненні ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў праз партнёрства, інавацыі і інвестыцыі.

Макей: Беларусь мае намер актыўна падтрымліваць міжнароднае чарнобыльскае супрацоўніцтваПаводле слоў Уладзіміра Макея, форум у Мінску павінен абагульніць вопыт, набыты ў час Дзесяцігоддзя ААН па рэабілітацыі і ўстойлівым развіцці пацярпелых рэгіёнаў. Практычнымі вынікамі чарнобыльскага супрацоўніцтва для Беларусі сталі тэхналогіі і абсталяванне, неабходныя для рэабілітацыі зямель, аховы здароўя насельніцтва пацярпелых рэгіёнаў, забеспячэння экалагічнай бяспекі.

У міжнароднай канферэнцыі ў Мінску прымае ўдзел адміністратар праграмы развіцця ААН (ПРААН) Хелен Кларк. Уладзімір Макей выказаў удзячнасць ёй за падтрымку, што ПРААН аказвае Беларусі ў пытаннях ажыццяўлення доўгатэрміновай стратэгіі развіцця пацярпелых рэгіёнаў, аказання адраснай дапамогі людзям, якія жывуць у гэтых рэгіёнах. Уладзімір Макей адзначыў, што візіт у Беларусь Хелен Кларк, яе сустрэча з кіраўніком дзяржавы пацвярджаюць прыхільнасць да супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння Беларусі і ААН на самым высокім узроўні.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі нагадаў, што супрацоўніцтва Беларусі і ААН не абмяжоўваецца толькі чарнобыльскай тэматыкай, яно датычыцца шырокага кола сацыяльна-эканамічных пытанняў. Рэалізаваны дзясяткі паспяховых праектаў у сферы аховы здароўя, адукацыі, экалогіі, развіцця прадпрымальніцтва. Бакі абмяркоўваюць новыя сумесныя праекты.

Міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый" праходзіць 25 красавіка ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Удзельнікі форуму падвядуць вынікі Дзесяцігоддзя ААН па аднаўленні і ўстойлівым развіцці пацярпелых раёнаў, прааналізуюць вопыт пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, набыты Беларуссю, Расіяй, Украінай і ААН. Акрамя таго, будуць намечаны далейшыя крокі па пераадоленні доўгатэрміновых наступстваў аварыі, абмеркаваны новыя падыходы да шматбаковага чарнобыльскага супрацоўніцтва, шляхі яго ўмацавання ў перыяд пасля 2016 года. Па выніках канферэнцыі будзе прынята дэкларацыя, якую плануецца накіраваць у ААН для падрыхтоўкі чарговай чарнобыльскай рэзалюцыі.

У форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі Расіі і Украіны, Мальтыйскага ордэна, а таксама партнёры з Японіі, Швецыі, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Італіі, прадстаўнікі акрэдытаванага ў Мінску дыпламатычнага корпуса. На канферэнцыі шырока прадстаўлены міжнародныя арганізацыі, у тым ліку МАГАТЭ, Сусветны банк, АБСЕ, агенцтвы ААН.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць беларускі ўрад і Праграма развіцця ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі