Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Снж 2015

Лукашэнку прысуджана званне "Чалавек года" за ўмацаванне еўразійскага супрацоўніцтва

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рускі біяграфічны інстытут прысудзіў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку званне "Чалавек года - 2015". Аб гэтым гаворыцца на сайце арганізацыі, паведамляе БЕЛТА.

Званне "Чалавек года" Прэзідэнту Беларусі прысуджана ў намінацыі "Міжнародныя адносіны" за ўмацаванне еўразійскага супрацоўніцтва і плённае супрацоўніцтва з Расіяй. Гэта званне прысуджаецца беларускаму лідару ўжо трэці раз: упершыню - у 2012 годзе за фарміраванне ЕўрАзЭС і Мытнага саюза, другі раз - у 2014 годзе за стварэнне ЕАЭС.

Лаўрэатамі прэміі ў 2015 годзе сталі Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, Старшыня КНР Сі Цзіньпін, Старшыня Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Рэспублікі Куба Рауль Кастра, Патрыярх Маскоўскі Кірыл.

Рашэнне аб прысуджэнні званняў прымае экспертны савет міжнароднай прэміі "Чалавек года", арганізатарам якой выступае Рускі біяграфічны інстытут. Гэта няўрадавая некамерцыйная арганізацыя. У яе экспертны савет уваходзяць вядомыя расійскія палітыкі, вучоныя, дзеячы навукі, літаратуры, рэлігіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі