Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Jan 2022

Лукашэнку далажылі аб задуме сумесных вучэнняў з Расіяй

Лукашэнку далажылі аб задуме сумесных вучэнняў з Расіяй

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння заслухаў даклад аб задуме сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, паводле апошніх даных, у Польшчы і Прыбалтыцы ля беларускіх граніц сканцэнтравана больш за 30 тыс. ваеннаслужачых, тэхніка і ўзбраенне. "Больш таго, Варшава звярнулася да кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага блока (які цяпер у перагаворах целяпаецца з Расіяй, хочуць, сапраўды, Расія мае рацыю, - завалакіціць, замяць усе гэтыя перагаворы, ідэі і паднесці як быццам нічога не адбываецца, а мы бачым, што адбываецца) з просьбай разгарнуць у гэтым рэгіёне шматэшаланіраваную сістэму тылавога і тэхнічнага забеспячэння. Як людзі ваенныя мы адразу задаём пытанне: навошта?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, вывад можа быць толькі адзін - рыхтуюцца да нечага сур'ёзнага, прынамсі, працяглага.

"На тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі на ратацыйнай аснове знаходзіцца ад 8 да 10 тысяч ваеннаслужачых Злучаных Штатаў Амерыкі. Амерыканцам жа тут што рабіць? Чаго нас, Расію папракаць, што мы нейкія там манеўры праводзім, вучэнні і гэтак далей, калі вы за край свету сюды прыперліся? Што вы тут рабіць будзеце? Асобныя "гарачыя галовы" ўжо адкрыта заклікаюць да вайны. Мы чуем гэтыя заявы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што насцярожвае абстаноўка і на паўднёвых рубяжах: з боку Украіны ідзе нарошчванне ваеннага кантынгенту.

Як паведамлялася, у канцы 2021 года прэзідэнты Беларусі і Расіі пацвердзілі планы аб правядзенні сумесных вучэнняў на тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе. "Ведаю, вы і вашы ваенныя разглядаеце мае прапановы па вучэннях на тэрыторыі Беларусі. Хацелася б, каб гэтыя рашэнні былі прыняты вамі. Гэта на карысць беларуска-расійскім адносінам будзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка на праведзенай 29 снежня ў Санкт-Пецярбургу сустрэчы з расійскім калегам.

Уладзімір Пуцін у сваю чаргу заявіў: "Як вы і прапаноўвалі, мы правядзём у пачатку года. Там ваенныя ўзгодняць. У сакавіку-лютым. Не ведаю, калі яны вырашаць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі