Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Лют 2015

Лукашэнка звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці

Лукашэнка звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лютага звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адзначаецца 15 лютага.

«Сумная і ў той жа час гераічная дата ўвайшла ў наша жыццё не так даўно, - гаворыцца ў звароце. – Больш за чвэрць стагоддзя таму савецкія войскі пакінулі Афганістан, на тэрыторыі якога амаль дзесяць гадоў афіцэры і салдаты праяўлялі стойкасць і мужнасць, застаючыся вернымі баявой прысязе, воінскаму абавязку. Гэта вайна, як і многія іншыя баявыя аперацыі ў гарачых кропках планеты, прынесла шмат гора ў беларускія сем’і. Сёння мы падзяляем боль бацькаў і маці, удоў і дзяцей, чые родныя не вярнуліся з зон лакальных канфліктаў».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нашы суайчыннікі самааддана змагаліся з міжнародным тэрарызмам, працягвалі баявыя традыцыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і навечна набылі сваю славу.

«Беларусь заўсёды будзе аддаваць даніну павагі пакаленню воінаў-інтэрнацыяналістаў», - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі