Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Лют 2018

Лукашэнка ўзнагародзіў беларускіх біятланістак - алімпійскіх чэмпіёнак ордэнамі "За асабістую мужнасць"

Лукашэнка ўзнагародзіў беларускіх біятланістак - алімпійскіх чэмпіёнак ордэнамі

22 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пераможцы эстафеты па біятлоне на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава ўзнагароджаны ордэнамі "За асабістую мужнасць". Адпаведнае рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Акрамя таго, Надзеі Скардзіна, Ірыне Крыўко, Дзінары Алімбекавай прысвоена ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх біятланістак з заваяваннем алімпійскага золата.

Як паведамлялася, беларускія біятланісткі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава перамаглі ў эстафетнай гонцы 4х6 км. Пераможны час беларускіх біятланістак - 1 гадз 12 мін 03,4 сек (без штрафных кругоў, 9 дадатковых патронаў).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі