Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Сак 2019

Лукашэнка: жанчыны робяць свет дабрэйшым, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць

Лукашэнка: жанчыны робяць свет дабрэйшым, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў суайчынніцам віншаванне з Днём жанчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята напоўнена асаблівай вясенняй атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва, якія дораць нам утульнасць роднага дому, клопат і дабрыню, - гаворыцца ў віншаванні. - Непараўнальнае хараство беларускіх жанчын, іх прафесійныя поспехі і перамогі праслаўляюць нашу Радзіму далёка за яе межамі. Вашы разуменне і падтрымка, цеплыня любячых сэрцаў натхняюць нас, мужчын, на новыя здзяйсненні".

Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці ў адрас жанчын за актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, выхаванне юнага пакалення, уменне падтрымліваць спакой і дабрабыт у сям'і. "Менавіта жанчыны робяць свет дабрэйшым, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт пажадаў суайчынніцам моцнага здароўя, добрага настрою і здзяйснення ўсіх жаданняў.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём жанчын

Дарагія суайчынніцы!

Ад усёй душы віншую вас з Днём жанчын.

Гэта свята напоўнена асаблівай вясенняй атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва, якія дораць нам утульнасць роднага дому, клопат і дабрыню.

Непараўнальнае хараство беларускіх жанчын, іх прафесійныя поспехі і перамогі праслаўляюць нашу Радзіму далёка за яе межамі. Вашы разуменне і падтрымка, цеплыня любячых сэрцаў натхняюць нас, мужчын, на новыя здзяйсненні.

Мы дзякуем вам за актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, выхаванне юнага пакалення, уменне падтрымліваць спакой і дабрабыт у сям'і. Менавіта жанчыны робяць свет дабрэйшым, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць.

Жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою і здзяйснення ўсіх жаданняў.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі