Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Чэр 2019

Лукашэнка: здабыча сваёй нафты - адна з перспектыў развіцця нафтаперапрацоўчага комплексу

Лукашэнка: здабыча сваёй нафты - адна з перспектыў развіцця нафтаперапрацоўчага комплексу

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Здабыча сваёй нафты - адна з перспектыў развіцця нафтаперапрацоўчага комплексу краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях мадэрнізацыі беларускіх НПЗ і павышэння эфектыўнасці экспартных продажаў нафтапрадуктаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы абмяркуем стан спраў у айчыннай нафтаперапрацоўцы і разгледзім перспектывы далейшага развіцця гэтай галіны. Пры вывучэнні ўсіх матэрыялаў, якія мне прадстаўлены, мы проста начыста забылі, што мы яшчэ і самі крыху менш як 2 млн т, але здабываем у Беларусі добрай, якаснай нафты. Не забывайце аб гэтым. Гэта таксама перспектыва нашага развіцця", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Вяртаючыся да мадэрнізацыі беларускіх НПЗ, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, на якой стадыі цяпер знаходзіцца рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, ці вытрымліваецца тэрмін завяршэння будаўніча-мантажных работ. "Якія вынікі работы НПЗ чакаюцца пасля завяршэння іх мадэрнізацыі? Як плануецца забяспечваць эфектыўную работу ў новых умовах? Якія перспектывы ў сферы нашай нафтаперапрацоўкі бачым усе мы, і ўрад перш за ўсё, хаця б на бліжэйшыя дзесяць гадоў?" - паставіў шэраг пытанняў Прэзідэнт. Акрамя таго, на нарадзе асобна была закранута праблематыка павышэння эфектыўнасці экспартных продажаў нафтапрадуктаў.

"Я папрашу без тэорый, таму што ўжо столькі нагаварылі на гэту тэму. Важна сутнасць. А сутнасць - гэта заканчэнне мадэрнізацыі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Цяпер мы маем ледзь ці не 20 працэнтаў мазуту пры перапрацоўцы нафты, таму паставілі задачу, каб гэтых "адходаў" (мазут - не такія адходы яшчэ) было мінімум. Калі мы тут завершым мадэрнізацыю, будзе ўсяго 3-4 працэнты астаткаў. Вось і ўся размова, калі гаварыць пра паліва".

Прэзідэнт канстатаваў, што ў 1940-я гады работнікам НПЗ было складаней: нафта не пастаўлялася непасрэдна на прадпрыемствы, таму трэба было дэманціраваць абсталяванне з заводаў і перакінуць яго ў іншыя рэгіёны Савецкага Саюза, напрыклад, на Урал, устанавіць на працягу некалькіх месяцаў і вырабіць прадукцыю. "А сёння мы разбалбаталіся. Шмат размаўляем і ўсё плачам: то спецыялістаў няма, то яшчэ чагосьці. Няма спецыялістаў - рыхтуйце, шукайце, у свеце іх хапае", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі